Вы тут

Таццяна Манцян распавяла аб выкрыцці збеглых


У праекце «У тэме» на YouTube-канале БелТА украінскі юрыст і блогер Таццяна Манцян выказалася аб зладжанай рабоце беларускіх спецслужбаў, якая не дае беглым ніводнага шанцу падняць галаву.


Блогер падкрэсліла, што для яе не стаў адкрыццём той факт, што беларускія сілавікі ведалі аб канферэнцыі збеглых у Кіеве і атрымалі падрабязную інфармацыю аб яе правядзенні. «Я не здзівілася, таму што сярод „змагар’я“ ўжо вельмі многія зразумелі, што яны паставілі не на таго каня, — сказала Таццяна Манцян. — Думаю, што яны наперабой б’юцца і прапануюць свае паслугі вашым спецслужбам, каб заслужыць прабачэнне — у рэшце рэшт , мы бачылі Пратасевіча. І пасля гэтага ўсім усё зразумела: здай сваіх „змагарскіх“ сяброў, пакайся і, глядзіш, табе зніжка выйдзе. Вашы спецслужбы — прыгажунчыкі, і ўсё вельмі правільна разгулялі».

Таццяна Манцян падкрэсліла, што ў пытаннях расхіствання сітуацыі апазіцыяй Беларусь праводзіць вельмі добрую прэвентыўную работу. І яна можа гэта з упэўненасцю казаць, бо на свае вочы бачыла, як адбываюцца такія перавароты, і перажыла страту сваёй краіны. «Вельмі радуе, што вашыя хлопцы напагатове і, можа, усё ж такі ўдасца прайсці ўсё гэта мірам і бакамі, хаця, шчыра кажучы, ёсць вялікія падазрэнні, што палякаў рыхтуюць на забой: не можа Захад прайграць, таму што гэта будзе іх татальны крах. Яны столькі часу дамінавалі, што яны не здадуцца без бою».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.