Вы тут

Іван Кубракоў наведаў атрад спецыяльнага прызначэння «Тарнада»


Падраздзяленне створана на базе вайсковай часці 3310. Задачы, ускладзеныя на байцоў атрада, — барацьба з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі.


Міністр унутраных спраў азнаёміўся з экіпіроўкай, тэхнікай і ўзбраеннем новага падраздзялення. Пры адпрацоўцы розных уступных вайскоўцы прадэманстравалі свае навыкі і ўменні.

Рашэнне аб стварэнні ва ўсіх рэгіёнах спецыяльных падраздзяленняў, гатовых гарантаваць бяспеку нашых грамадзян у любых умовах і ў любым пункце краіны, было прынята кіраўніком міліцэйскага ведамства паўтара года таму.

— Дзякую, што прынялі рашэнне служыць у такім падраздзяленні, — звярнуўся Іван Кубракоў да асабовага складу. — Вы — сапраўдныя патрыёты сваёй краіны! Упэўнены, кожны з вас, калі спатрэбіцца, неадкладна прыйдзе на дапамогу людзям і стане на іх абарону. Нават коштам свайго жыцця. А гатоўнасць да самаахвяравання — гэта ўжо подзвіг! Жадаю вам моцнага здароўя, удачы і ўсяго найлепшага, а атраду — даўгалецця і росквіту.

Міністр нацэліў камандзіраў і байцоў на працяг планамернай працы па павышэнні ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі. Тым, хто найбольш вызначыўся, уручыў заслужаныя ўзнагароды.

У сваю чаргу, намеснік міністра — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў уручыў кіраўніку ведамства крапавы берэт, які з’яўляецца сімвалам мужнасці, доблесці і адвагі. «Задачы, якія мне даводзілася выконваць усе гэтыя гады, рэалізоўваліся сумесна з унутранымі войскамі, — заўважыў Іван Кубракоў. — Ды і пачынаў я менавіта там. Хачу запэўніць: я з вамі заўсёды ў адным страі. Перакананы, у нас усё атрымаецца!»

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.