Вы тут

На тэлеканале «Беларусь 3» адбудзецца прэм’ера фільма «Тэатральныя гісторыі Нясвіжа»


У панядзелак 18 снежня на тэлеканале «Беларусь 3» адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма «Тэатральныя гісторыі Нясвіжа». Навуковыя супрацоўнікі замка, даследчыкі тэатральнай спадчыны Радзівілаў і музыказнаўцы пазнаёмяць гледачоў з гісторыямі легендарнага тэтра Уршулі Радзівіл і Пане Каханку, раскажуць, дзе была створана першая прафесійная трупа і стаяў Нясвіжскі Камедзі-хаус. 


Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік у Нясвіжы адзін з найбольш знакавых аб’ектаў на культурнай карце Беларусі. Менавіта тут зараджалася айчыннае тэатральнае мастацтва. Працягам закладзеных яшчэ ў XVIII стагоддзі традыцый прыдворнага тэатра стаў штогадовы фестываль опернага і балетнага мастацтва пад адкрытым небам «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў». 

Творчая каманда тэлеканала «Беларусь 3» разам з запрошанымі экспертамі прыадкрыюць сакрэты першых беларускіх тэатраў, нагадаюць аб незаслужана забытай беларускай оперы Антонія Радзівіла, адкажуць, чаму для Уршулі Радзівіл пісаць п’есы і ставіць спектаклі было вельмі важна.

— Наш фільм — гэта цікавае і маляўнічае знаёмства з мінулым. У сярэдзіне XVIII стагоддзя пабудавалі стацыянарны тэатр. Выкарыстоўваючы існуючыя макеты, гістарычныя дадзеныя і камп’ютарную графіку, мы паспрабавалі паказаць, што ён сабой уяўляў. Мы расказваем пра тое, якім быў тэатр некалькі стагоддзяў таму ў драбнюткіх дэталях: акцёры, сцэна, дэкарацыі, касцюмы, — адзначае аўтар сцэнарыя і рэжысёр Ліка Новікава.

У фільме таксама сабраны самыя цікавыя факты, пачынаючы з часоў Міхаіла Казіміра Рыбанькі і яго жонкі Уршулі Радзівіл і да сучаснасці. Выкарыстаны кадры з архіва Белтэлерадыёкампаніі. А пастановачныя сцэны зняты разам з удзельнікамі Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь «Тэатр імя Уршулі Радзівіл».

Не прапусціце прэм’еру мастацка-публіцыстычнага фільма «Тэатральныя гісторыі Нясвіжа» 18 снежня на тэлеканале «Беларусь 3» у 16:55. 

Алена ДРАПКО

Фота Белтэлерадыёкампаніі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.