Вы тут

Якія складваюцца ўмовы для пачатку зімоўкі азімых культур


Умовы для пачатку зімоўкі азімых культур складваюцца не лепшым чынам, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: БелТА

«Аграметэаралагічныя ўмовы для пачатку зімоўкі азімых культур складваюцца не лепшым чынам. Па апошніх дадзеных назіранняў на палях на большай частцы тэрыторыі краіны захоўваецца высокі снежны полаг. Толькі на паўднёвым захадзе краіны вышыня снежнага покрыва невялікая. Тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых збожжавых культур прыкметна перавышае аптымальныя паказчыкі», — адзначылі ў Белгідрамеце.

Паводле інфармацыі аграметэаролагаў, у бліжэйшы час пад уплывам няўстойлівага надвор’я снежнае покрыва на палях будзе ўшчыльняцца. Чаканы павышаны тэмпературны рэжым не дазволіць азімым культурам здабыць стан глыбокага фізіялагічнага спакою.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.