Вы тут

Свята танца прайшло ў выходныя ў Мінску


9-10 снежня ў сталічным Палацы спорту адбыліся міжнародныя спаборніцтвы па танцавальным спорце «Alliance Trophy 2023».


Для ўдзелу ў турніры было зарэгістравана 1519 пар (з іх унікальных — 962) з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі і Узбекістана.

У час цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў старшыня праўлення Асацыяцыі «Беларускі альянс танцавальнага спорту» Антон Юспа абвясціў прывітанне старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай, выказаў словы падзякі суарганізатарам, партнёрам і аб’явіў спаборніцтвы адкрытымі.

На працягу двух дзён спартыўныя пары ўсіх узростаў змагаліся за перамогу і прызавыя месцы ў класавых і адкрытых катэгорыях у розных дысцыплінах.

Усім пераможцам у намінацыях былі ўручаны дыпломы, медалі і падарункі.

Арганізатарам спаборніцтваў выступілі Асацыяцыя «БАТС» пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.