Вы тут

Зборнік «Званоў перазвон» прэзентаваны пісьменнікамі Міншчыны


Прэзентацыя калектыўнага зборніка пісьменнікаў Міншчыны «Званоў перазвон» адбылася ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна.


Кніга ўбачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда». Прысвечана яна 80-годдзю Хатынскай трагедыі. Гэта свайго роду «рэінкарнацыя болю», як напісаў адзін з аўтараў зборніка, рэквіем ахвярам спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны вёсак. Менавіта Хатынь стала сімвалам загінулых у полымі ні ў чым не вінаватых беларускіх дзяцей, жанчын, старых, жорстка закатаваных нацыстамі. 

Па словах старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леаніда Крываноса, на пачатку года быў праведзены літаратурны марафон, прысвечаны памяці ахвяр Хатыні і іншых спаленых вёсак Міншчыны. Удзел у ім прынялі пісьменнікі і прадстаўнікі літаратурных аб’яднанняў вобласці. Іх творы размяшчаліся на сайце Мінскага абласнога аддзялення СПБ, а лепшыя ўвайшлі ў склад калектыўнага зборніка «Званоў перазвон». Аўтараў — больш за трыццаць. Укладальнік — Рагнед Малахоўскі.

Дырэктар Пушкінскай бібліятэкі Наталля Вашчыла акцэнтавала ўвагу на тым, што народ можна знішчыць, калі сцерці яго памяць. Але зборнік «Званоў перазвон» даказвае, што памяць беларускага народа сцерці нельга. Леанід Крыванос перадаў асобнік кнігі з аўтографамі аўтараў у фонд бібліятэкі.

На прэзентацыі пісьменнікі чыталі свае вершы, прысвечаныя Хатыні і спаленым вёскам Міншчыны, апавядалі аб тым, якія асабістыя прычыны выклікалі іх напісанне. У многіх ёсць блізкія сваякі, якія прайшлі праз жорсткасці Вялікай Айчыннай. Такое не забываецца.

Кранулі душу выступленні пісьменнікаў Уладзіміра Цануніна, Людмілы Круглік, Наталлі Жызнеўскай. 

Калектыўны зборнік «Званоў перазвон» упэўнена можна назваць сацыяльна значным праектам, «літаратурнай вахтай памяці, словам да будучых пакаленняў».

Нэлі МЕЛЬНІЧЭНКА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.