Вы тут

Качанава і Мезенцаў абмеркавалі міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі


Адбылася сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, уключанасці суб’ектаў Расійскай Федэрацыі і рэгіёнаў Беларусі ў працу па ўвасабленні ў жыццё асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў саюзнай дамовы, вынікі якога былі падведзены на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы 29 лістапада», — распавёў Дзмітрый Мезенцаў.

Дзяржсакратар праінфармаваў Наталлю Качанаву аб выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, аб тых прапановах, якія выказалі бакі.

У прыватнасці, Дзмітрый Мезенцаў паведаміў, што Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы адобрыў праект дэкрэта Вышэйшага дзяржсавета, які вызначае стратэгічнае ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі на наступныя тры гады. Ён падкрэсліў, што пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы ва ўзаемадзеянні з бакамі вядзе работу па падрыхтоўцы пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета, якое павінна адбыцца ў наступным годзе.

Дзмітрый Мезенцаў падзяліўся, што федэральным органам выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі і органам дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь накіраваны праекты планаў аб святкаванні ў 2024 годзе 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 25-годдзя падпісання Саюзнага дагавора.

«Наталля Качанава адзначыла, што для Савета Рэспублікі асаблівай задачай з’яўляецца падрыхтоўка да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца ў чэрвені наступнага года ў Віцебскай вобласці», — падкрэсліў дзяржсакратар.

Дзмітрый Мезенцаў падкрэсліў значэнне той тэмы, якая стане асноўнай для абмеркавання на круглых сталах і пленарным пасяджэнні. «Тэма інавацый значная для Саюзнай дзяржавы, падтрымлівае забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту і канкурэнтаздольнасць дзвюх нашых краін», — адзначыў ён.

Дзяржсакратар таксама праінфармаваў аб значным пашырэнні колькасці мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы ў культурна-адукацыйнай і гуманітарнай сферах. Дзяржсакратар падкрэсліў, што ўвага да грамадзянскага выхавання моладзі, рэалізацыя праектаў патрыятычнай накіраванасці сёння мае асаблівую актуальнасць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.