Вы тут

Адбылося пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі


Адбылося пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Перад пасяджэннем Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла сустрэчу з намеснікам Старшыні Савета Федэрацыі Юрыем Вараб’ёвым. У час сустрэчы абмяркоўваўся дасягнуты ўзровень і перспектывы міжпарламенцкага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, рэалізацыя сумесных праектаў і ініцыятыў, падрыхтоўка да правядзення чарговага Форуму ў Віцебскай вобласці, уключаючы тэматыку, тэрміны правядзення і фармат, паведамілі ў Савеце Рэспублікі.


Як адзначыла Наталля Качанава, беспрэцэдэнтна высокі ўзровень палітычных адносін і ўзаемнага даверу паміж дзвюма краінамі і яе лідарамі абумоўлівае неабходнасць пастаяннага ўзмацнення міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Савет Рэспублікіі Савет Федэрацыі цесна ўзаемадзейнічаюць абсалютна па ўсіх напрамках, не абмяжоўваючыся рамкамі асабліва заканатворчай дзейнасці. Многія сумесныя праекты набылі традыцыйны характар і па праве могуць лічыцца брэндамі Саюзнай дзяржавы.

У ліку найбольш знакавых — Форум рэгіёнаў Беларусі.і Расіі, які ўпэўнена набірае абароты. Юбілейны, Х Форум ва Уфе стаў самым маштабным за ўсю яго гісторыю і абнавіў рэкорды. У рабоце прынялі ўдзел больш за 4,5 тысячы чалавек, якія прадстаўляюць каля 60 рэгіёнаў Расіі і ўсе вобласці Беларусі. Падпісана каля 100 пагадненняў і кантрактаў на агульную суму каля 110 мільярдаў расейскіх рублёў.

«Пры гэтым Форум у чарговы раз даказаў сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць у якасці найважнейшай пляцоўкі не толькі для падпісання кантрактаў, дэманстрацыі прамысловага і аграрнага патэнцыялу, але і для ўмацавання культурных і духоўных сувязей народаў дзвюх краін. Гэта тое, што трэба шанаваць і берагчы, перадаваць з пакалення ў пакаленне як адно з магутных звёнаў дружбы народаў Беларусі і Расіі», — падкрэсліла спікер Савета Рэспублікі.

Улічваючы маштаб Форума, узровень прыманых рашэнняў і іх значнасць, прызнана мэтазгоднасць узмацнення яго сістэматызуючай, каардынацыйнай, кантрольнай, інфармацыйна-аналітычнай функцый. Першы крок ужо зроблены — перафарматавана прызначэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Абноўлены рэгламент камісіі, а ў якасці адной з форм яе работы мяркуецца заслухоўванне міністраў і іншых адказных за выкананне выніковых дакументаў з наступным дакладам на чарговым пленарным паседжанні Форума.

«Мы хочам прапанаваць нашым расійскім калегам не адзін горад, а два, якія размешчаны побач, — Віцебск і Полацк. Праграму мерапрыемстваў Форума мяркуецца распланаваць на два дні: першы дзень — гэта праца секцый, а другі дзень — пленарнае пасяджэнне. Прыкладная тэматыка XI Форума — сумеснае інавацыйнае развіццё, рэалізацыя саюзных праграм, у прыватнасці па імпартазамяшчэнні, якія забяспечваюць эканамічную бяспеку Беларусі і Расіі, — вызначана сумесна са Старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Іванаўнай Матвіенка у рамках мерапрыемстваў Міжпарламенцкай Асамблеі СНД у Бішкеку», — агучыла планы маючага адбыцца мерапрыемства Наталля Качанава.

На пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі таксама на прыкладзе Гомельскай і Ніжагародскай абласцей быў разгледжаны ход рэалізацыі заключаных у рамках форумаў пагадненняў аб супрацоўніцтве, а таксама механізм мадэльнай заканатворчасці як важны інструмент мэтанакіраванага збліжэння нацыянальных прававых сістэм.

«Перспектыўнасць дадзенага фармату пацвярджаецца яшчэ і тым, што былі ўзняты пытанні, якія датычацца не толькі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, але і далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы, беларуска-расійскіх адносін у цэлым. Гэта дазваляе нам выпрацоўваць дзейсныя рашэнні ў дачыненні да будучых выклікаў, ствараць уласную стратэгічную мадэль міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння дзвюх краін», — падкрэсліла Наталля Качанава.

У прыватнасці, унесены прапановы аб пашырэнні пераліку магчымых заказчыкаў саюзных праграм шляхам уключэння органаў выканаўчай улады рэгіёнаў (у мэтах фінансавання з саюзнага бюджэту, напрыклад, навукова-тэхнічных распрацовак для развіцця прамысловых аб’ектаў у агульных інтарэсах), маштабаванні паспяховай практыкі функцыянавання на рэгіянальным узроўні саветаў дзелавога. супрацоўніцтва з удзелам у іх рабоце прадстаўнікоў парламенцкага корпуса, планавым парадку падрыхтоўкі мадэльных законаў Саюзнай дзяржавы.

Тэмамі наступных пасяджэнняў міжпарламенцкай камісіі могуць стаць рэалізацыя ініцыятывы аб стварэнні асацыяцыі інавацыйных кластараў і тэхнапаркаў, саюзнага банка грамадзянскіх ініцыятыў, саюзнага цэнтра інфармацыйнага процідзеяння, выданне манаграфічнага твора аб Саюзнай дзяржаве, распрацоўка памятнага маршруту пад умоўнай назвай «Цярновы вянок нацызму» і шмат іншых актуальных ідэй.

«Мяркую, што перафарматаванне з улікам цяперашніх геапалітычных рэалій дзейнасці міжпарламенцкай камісіі можа служыць прыкладам для больш актыўнага ўдзелу ў міжрэгіянальных працэсах інтэграцыйных структур Саюзнай дзяржавы — Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Пастаяннага Камітэта, — падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі. — Такі падыход азнамянуе сабой чарговую вяху ў гісторыі ўзаемадзеяння беларускіх і расійскіх рэгіёнаў, сфарміраваўшы новую архітэктуру гэтых адносін».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.