Вы тут

Навінкі кнігавыдання... Сваё неба з сабою


Мастак Мікалай Таранда радуе не толькі наведвальнікаў сваіх прыцягальных выставак, вернісажаў, але і айчынных чытачоў. У апошнія гады пабачылі свет некалькі альбомаў з рэпрадукцыямі яго прац. Зусім нядаўна выйшаў яшчэ адзін прадстаўнічы фаліянт — «Мікалай Таранда. Жывапіс і графіка». 


Творца прадставіў аматарам выяўленчага мастацтва дзясяткі сваіх прац. Поруч з выявамі карцін мы маем магчымасць пазнаёміцца з яго графічнымі творамі. 

«Сенежскае возера» (такая назва ў цыкла прац), «Заводскі раён», «Давыд-Гарадок», «Палеская восень»... Мастак не проста запрашае ў падарожжа па маляўнічай Беларусі, ён знаёміць з людзьмі розных прафесій. Мікалай Таранда расказвае пра нашых з вамі сучаснікаў, расказвае пераканаўча і ўзвышана. 

«Чытаючы» творы таленавітага, яркага жывапісца і графіка, насычаешся цеплынёй і дабрынёю, узбагачаешся на розныя асэнсаванні прыгожага, разумнага існавання ў нашым няпростым свеце. 

Застаецца толькі павіншаваць выдавецтва «Аверсэв» і самога мастака з добрым творчым кніжным праектам. Бездакорны дызайн, прыгожы друк — і гэта таксама прымушае зняць альбом з паліцы кнігарні. 

Раман СЭРВАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.