Вы тут

Кацярына Зенкевіч падзялілася вопытам вырашэння пытанняў, якія хвалююць людзей


На Гомельшчыне сістэмная работа са зваротамі грамадзян дапамагае наладжваць канструктыўны дыялог паміж мясцовымі органамі ўлады і жыхарамі ў раёнах. У вобласці замацавалася работа з насельніцтвам на месцах у розных формах. Гэта сустрэчы ў працоўных калектывах, сельскія сходы, адзіныя дні інфармавання, дыялогавыя пляцоўкі, прыёмы грамадзян, дні дэпутата, сельсаветаў, наведванне па месцы жыхарства, правядзенне тэлефонных ліній. Да работы са зваротамі грамадзян, што праводзіць дэпутацкі корпус, у раёнах заахвочваюць і прадстаўнікоў маладзёжных саветаў, а крытычныя заўвагі разглядаюцца ў тым ліку ў адкрытым доступе ў раённых СМІ.


Работа адна — фарматы розныя

З пачатку года дэпутатамі базавага і пярвічнага ўзроўняў Гомельшчыны праведзена звыш 19 400 сустрэч з насельніцтвам, на іх прынята звыш 18 170 пытанняў, задаволена — больш як 17 670 з іх.

Тэматыка зваротаў людзей, якія паступаюць у адрас дэпутатаў, часцей за ўсё тычыцца камунальнай і дарожнай гаспадарак, землекарыстання, працаўладкавання, гандлёвага абслугоўвання, навядзення парадку на зямлі. Але паступае і шмат «жыццёвых» зваротаў, просьбаў аб дапамозе. Усе адрасаваныя пытанні застаюцца на кантролі да поўнага іх вырашэння, звяртае ўвагу старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, дэпутат Бярэзінскай выбарчай акругі № 55 Кацярына Зенкевіч.

Як лідар дэпутацкага корпуса рэгіёна, Кацярына Анатольеўна работу са зваротамі грамадзян вядзе ў розных фарматах. З пачатку года на прамую тэлефонную лінію старшыні Гомельскага аблсавета паступіла 18 зваротаў.Акрамя таго, жыхары вобласці адрасавалі лідару дэпутацкага корпуса больш 50 пісьмовых і вусных зваротаў, у тым ліку падчас сустрэч у працоўны калектывах і па месцы жыхарства. З пачатку года старшыня абласнога Савета дэпутатаў правяла 24 падобныя сустрэчы. Між тым, кожны трэці чацвер дэпутат Бярэзінскай выбарчай акругі № 55 Кацярына Зенкевіч вядзе прыём на тэрыторыі сваёй выбарчай акругі. Штомесяц Кацярына Анатольеўна сустракаецца і з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый вобласці, з насельніцтвам па месцы жыхарства, вядзе прыёмы грамадзян у раёнах. Важна быць сумленнымі з людзьмі і паказваць перспектыву ў вырашэнні іх пытанняў, пераканана дэпутат.

Асабісты кантроль

Зусім нядаўна асабістыя прыёмы грамадзян і сустрэчы з насельніцтвам Кацярына Зенкевіч правяла ў Буда-Кашалёўскім, Рагачоўскім і Хойніцкім раёнах.

Так, на прыём грамадзян у Буда-Кашалёўскім раёне звярнуліся жыхары аграгарадка Камунар. Заяўнікі падзякавалі аблвыканкаму і аблсавету дэпутатаў за дапамогу і падтрымку ў развіцці інфраструктуры роднага населенага пункта. За апошнія гады абноўлены мясцовы Палац культуры, ідзе будаўніцтва новага крыла сярэдняй школы. Але мясцовых жыхароў хвалюе пытанне добраўпарадкавання плошчы перад Палацам культуры. Тут для вяскоўцаў арганізуюць розныя культурна-масавыя мерапрыемствы, і гэта пляцоўка вельмі важная для іх. Другая праблема, з якой звярнуліся жыхары Камунара, — рамонт тэрыторыі міні-рынку. Узнятыя пытанні Кацярына Анатольеўна ўзяла на асабісты кантроль.

Дрэнны стан дарогі па вуліцы Васіля і Варвары Іолшыных у мікрараёне «Паўночны» Рагачова — з такой праблемай звярнуліся мясцовыя жыхары падчас прыёму грамадзян у Рагачоўскім райвыканкаме. Кацярына Зенкевіч таксама ўзяла сітуацыю на кантроль. Як было адзначана спецыялістамі, асфальтаванне вуліцы не прадугледжана, але праведзена грэйдзіраванне грунтавой праезнай часткі.

Жывыя зносіны

Падчас выезду ў Хойніцкі раён Кацярына Зенкевіч правяла прыём грамадзян у райвыканкаме, а таксама сустрэлася з актывам Судкоўскага сельсавета і членамі Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў.

Так, вельмі папулярная форма работы ў раёнах сёння менавіта сустрэчы з працоўнымі калектывамі, з насельніцтвам па месцы жыхарства. Падчас наведвання прадпрыемстваў і арганізацый лідар дэпутацкага корпуса ў тым ліку знаёміцца з асаблівасцямі работы мясцовых жыхароў, рэалізацыяй інвестыцыйных праектаў на вытворчасцях у раёнах. Сустрэчы з калектывамі — гэта ў тым ліку магчымасць для старшыні абласнога Савета дэпутатаў пачуць іх прапановы, хвалюючыя пытанні.

Напрыклад, адным з апошніх зваротаў, які быў узяты на кантроль і паспяхова вырашаны, стаў калектыўны зварот жыхароў рабочага пасёлка Сасновы Бор Светлагорскага раёна. Людзі паскардзіліся на падрадчыка, які ўзводзіў іх новы дом: будаўнікі не выправілі недахопы, на якія звярнулі ўвагу жыхары. Сёння ўсе заўвагі людзей па будаўніцтве задаволены, аб чым навасёлы пацвердзілі асабіста. Аб гэтай праблеме, хвалюючай многія сем’і, людзі расказалі лідару дэпутацкага корпуса рэгіёна падчас сустрэчы ў працоўным калектыве.

— Калі выязджаю ў раёны, адзначаю, што мясцовымі ўладамі рэальна праводзіцца вельмі значная работа: усе знаходзяцца на месцах і ведаюць сваю працу. Але ёсць шэраг пытанняў, якія патрабуюць рашэння на больш высокім узроўні. І ў гэтым нічога страшнага няма: недзе трэба падказаць, недзе стварыць камісію і, у канчатковым выніку, вырашыць гэтае пытанне. І такі досвед карысны як для мяне, так і для раёна. Падчас сустрэч з ініцыятыўнымі грамадзянамі чуеш, якія пытанні і праблемы цікавяць насельніцтва. Так, мы праводзім прамыя тэлефонныя лініі, у анлайн-фармаце, але жывыя зносіны ніхто ніколі не заменіць, — падкрэсліла Кацярына Зенкевіч.

Падчас такіх сустрэч, адзначае дэпутат, людзі не толькі агучваюць праблемныя пытанні, але і цікавяцца сацыяльна-эканамічным развіццём Гомельскай вобласці, размеркаваннем бюджэтных сродкаў, сацыяльнай накіраванасцю бюджэту. Асобная ўвага людзей сёння і да будучай адказнай падзеі ў жыцці беларусаў — электаральнай кампаніі, якая ўпершыню пройдзе ў новым фармаце.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.