Вы тут

Святочныя мерапрыемствы адбыліся у Брэсцкай крэпасці з нагоды Дня ракетных войскаў і артылерыі


19 лістапада ў Беларусі адзначылі Дзень ракетных войскаў і артылерыі. Гэты прафесійны святочны дзень быў устанозлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». 


Напярэдадні Дня ракетных войскаў і артылерыі, на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» адбыліся святочныя мерапрыемствы, якія пачаліся з урачыстага мітынгу.

Прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі да помніка артылерыстам 131-га артылерыйскага палка 6-й стралковай дывізіі. Падчас хвіліны маўчання прагучалі зброевыя залпы.

Ваеннаслужачых 111-й гвардзейскай Кёнігсбергскай Чырванасцяжнай ордэна Кутузава II ступені артылерыйскай брыгады, артылерыйскага дывізіёна 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Венскай Чырванасцяжнай брыгады павіншавалі кіраўнікі і прадстаўнікі органаў ваеннага кіравання, органаў дзяржаўнай улады Брэсцкай вобласці і г. Брэста: камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання палкоўнік Уладзімір Белы, камандзір 111-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады гвардыі палкоўнік Мікалай Кудласевіч, старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Сяргей Лабадзінскі, кіраўнікі адміністрацый Маскоўскага і Ленінскага раёнаў Брэста Андрэй Філановіч, Аляксандр Уласавец, ветэран Узброеных Сіл, старшыня савета ветэранаў 111-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады гвардыі палкоўнік Анатоль Двурэчанскі і іншыя.

Адбылося ўзнагароджанне ваеннаслужачых і ветэранаў, якія праславіліся.

Ва ўрачыстай абстаноўцы артылерысты перадалі дырэктару Брэсцкага дзяржаўнага абласнога Цэнтра маладзёжнай творчасці Віктару Іванову сертыфікат на 3000 рублёў на будаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі.

Затым мерапрыемствы працягнуліся на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці ў раёне паўночных варот. Былі разгорнутыя тэматычныя пляцоўкі: выстава сучасных узораў узбраенняў, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі артылерыйскіх падраздзяленняў; узоры сучаснай стралковай зброі і сродкаў сувязі; узоры ваеннай формы адзення, рыштунку і экіпіроўкі. 

Камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання палкоўнік Уладзімір Белы

Старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Сяргей Лабадзінскі

Прысутным быў прадстаўлены розыгрыш тактычнага эпізоду баявога прымянення артылерыі пры правядзенні спецыяльных дзеянняў.

Па заканчэнні паказнога заняткі ўсе жадаючыя змаглі паспрабаваць смачную салдацкую кашу і гарбату.

Дырэктар Брэсцкага дзяржаўнага абласнога Цэнтра маладзёжнай творчасці Віктар Іваноў

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.