Вы тут

Свята млынароў у аграгарадку Адэльск Гродзенскага раёна пройдзе ў 10 раз


У гонар юбілейнай даты арганізатары брэндавага свята падрыхтавалі новую праграму. Упершыню будзе абраны лепшы млынар Гродзеншчыны падчас конкурснага турніра. Усе ўдзельнікі прадставяць вобраз млынара сваёй мясцовасці і пакажуць майстэрства ў працэсе памолу зерня, забегу з карамыслам і ў шэрагу іншых спаборніцтваў. Акрамя гэтага ўсіх наведвальнікаў свята чакае дэгастацыя страў, майстар-клас ад Мар’яна Скрамблевіча, забаўляльная праграма, канцэрт аматарскіх і прафесійных калектываў. 


Адкрыццё свята адбудзецца 18 лістапада тэатралізаваным шэсцем з удзелам гаспадынь-каравайніц і млынароў Гродзеншчыны. Пасля ўрачыстасці ўсе прысутныя змогуць прыняць удзел у абрадзе па выпячцы хлеба і вясельным абрадзе «Прыезд маладога» з удзелам народнага тэатра народнай песні "Матуліна песня«і ўзорнага фальклорнага калектыва «Васілёчкі».

—Свята млынароў неразрыўна звязана з хлебам, а самі млынары заўсёды былі адным са звенняў у хлебным ланцужку, які пачынаецца з поля і завяршаецца караваем. Таму наша праграма таксама прысвечана ўсім работнікам сельскай гаспадаркі напярэдадні іх прафесійнага свята, — зазначыла намеснік начальніка Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч. 

Між тым, млынары будуць у цэнтры ўвагі. Для іх падрыхтаваны цікавыя конкурсы. 

— На інтэрактыўнай пляцоўцы адбудецца гульнёва-забаўляльны турнір «Самы дужы млынар» па складзірванні дроў ці паляніц. Пройдуць «Забегі млынароў» з карамыслам з вадой і зернем. Трэба будзе падрыхтаваць інтэрактыўную візітоўку з выкарыстаннем працэсу памолу, апрацоўкі зерня з дапамогай драўлянага млына, жорнаў, сіта, мяшкоў з зернем і мукой, корабаў, бязмена і іншага. Касцюм, абутак, галаўны ўбор удзельнікаў конкурсу таксаму будуць адпавядаць вобразу млынара кожнай мясцовасці,— расказала Наталля Рамановіч.

Яна адзначыла, што спрадвек мястэчка Адэльск славілася ветракамі. Тут знаходзілася 14 ветраных млыноў, самы апошні быў разбураны ўсяго 20 гадоў таму. А прастаяў той млын ажно 200 гадоў. Ад млына засталіся жорны, якія былі зроблены з мясцовых гранітных глыбаў. Жорны захоўваюцца на тэрыторыі мясцовага цэнтра культуры. Даўней свята было прыставсавана да Дня Святога Марціна — ахоўніка млынароў і адзначалася 11 лістапада. Гэты дзень пераўтвараўся ў кірмаш, усе весяліліся і праслаўлялі млынароў. Па традыцыі выпякалі хлеб, усіх гасцей частавалі гусяцінай і маладым віном. Дзесяць гадоў таму брэндавае свята адрадзілі з тым жа пасылам і нават у той самы перыяд. 

Дарэчы, аграгарадок Адэльск даволі знакаміты на Гродзеншчыне. Тут знаходзіцца адразу некалькі носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Усе яны будуць прадстаўлены падчас Свята млынароў. Гаспадыні запросяць пакаштаваць сапраўдныя адэльскія стравы, якія ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Мясныя і бульбяныя стравы, кандытэрскія вырабы гатуюцца па старажытных рэцэптах. Адэльскія гаспадыні аддаюць перавагу цёртай бульбе, з якой гатуецца нямала страў. 

Ні адзін фэст у Адэльску не абыходзіцца без самага знакамітага яго жыхара — Мар’яна Скрамблевіча, чыя самабытная творчасць таксама ўключана ў спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. У мясцовым доме культуры арганізавана майстэрня і музей майстра-дудара. І хаця Мар’яну Антонавічу 84 гады, ён па-ранейшаму гатовы правесці майстар-клас па ігры на драўляных музычных інструментах, якія сам вырабляе. Трэба сказаць, што сёлета Мар’ян Скрамблевіч узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Таксама падчас свята наведвальнікі змогуць убачыць падвойныя дываны Ядзвігі Райскай. Экспазіцыя прысвечана 110 годдзю вядомай адэльскай майстрыхі, якая адна з першых адрадзила ў рэгиёне падвойнае ткацтва. Яе вырабы ўнікальны сваімі непаўторнымі ўзорамі, якія жанчына сама складала. 

Народныя майстры раёна прадставяць на свяце млынароў свае вырабы, каравайніцы будуць спаборнічаць у конкурсе на самы лепшы выраб, этнаграфічныя падворкі запросяць усіх прысутных пазнаміцца з іх экспазіцыямі. Канцэрнтная прагама пройдзе з удзелам заслужанага аматрскага калектыва Беларусі, народнага ансамбля танца «Крыжачок» Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота з архіва аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.