Вы тут

Успаміны аднаго вечара з Яўгеніяй Янішчыц


У Доме літаратара ў 80-я гады рэгулярна адбываліся пасяджэнні секцый, творчыя вечарыны. Да таго ж працавала кавярня, дзе можна было далучыцца да вясёлай кампаніі. 


Пасля нейкай чарговай нарады мы з Анатолем Сідарэвічам абмяркоўвалі, якую падрыхтуем справаздачу. Да нас падышла Жэня Янішчыц. Невысокая, усмешлівая. З ямачкамі на шчоках і цёплымі кроплямі бурштынавых пацерак на шыі. 

— Куды вы навастрыліся? — спытала яна. 

— На кудыкіну гару, — адказаў Анатоль. 

— Да мяне бліжэй, хадзем на вячэру. 

— Без лекаў мы не вячэраем, — пажартаваў я. 

— Лекі таксама знойдуцца, — засмяялася Жэня. 

Хіба адмовішся ад такой прапановы?.. Мы выйшлі з Дома літаратара і праз дзіцячы парк падаліся на Ульянаўскую вуліцу. Быў сонечны цёплы надвячорак, на галінах дрэў свяцілася маладзенькае лісце. Каля атракцыёнаў звінелі дзіцячыя галасы. Мінаў апошні красавік дачарнобыльскай эпохі. 

Кватэра была на першым паверсе, хто хацеў, мог бы зазірнуць у вокны. Гаспадыня хутка накрыла стол, не забылася пра абяцаныя лекі... Нам было пра што пагаманіць. Жэня і Анатоль паходзілі з Піншчыны, я таксама бываў.

Памятаю, Жэня расказвала, як у складзе беларускай дэлегацыі ўдзельнічала ў рабоце сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. 

— Я ніколі там не засталася б, — прызналася яна, — нашаму чалавеку ў Амерыцы цяжка прыжыцца... 

— Аднак прысвяціла оду статуі Свабоды, — падкусіў яе Анатоль. 

— Не оду, а звычайны вершык, — удакладніла паэтка, — гэта даніна літаратурнай традыцыі... 

Мы пачувалі сябе ўтульна, як у цёплым гняздзе, таму не дзіўна, што засядзеліся дапазна. Жэня не адпусціла нас без падарункаў. Я атрымаў кнігу лірыкі «Пара любові і жалю» з выдатнымі ілюстрацыямі Міколы Селешчука. З аўтографам на тытульнай старонцы: «Валодзя, няхай твая „Стронга“ з часам выдасца ў Канадзе і Конга, бо напісана яна шчыра і законна! Поспехаў! Жэня Янішчыц. 24. ІV. 1985 г., Мінск». 

За гэтую кнігу Жэня ў 1986 годзе стала лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Там ёсць радкі пра кожнага з нас: 

Маё аблічча — толькі форма, 

Адлітая для струн душы. 

Уладзімір ЯГОЎДЗІК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.