Вы тут

КДБ раскрыў дэталі карупцыйнай схемы ў малочнай галіне


У Камітэце дзяржаўнай бяспекі расказалі, што маштабная супрацьпраўная схема, якая была арганізавана службовымі асобамі малочных прадпрыемстваў і прадстаўнікамі камерцыйных структур, была спалучана з пастаўкай ліквіднай прадукцыі па заніжаных цэнах, карупцыйнымі праявамі, ухіленнем ад выплаты падаткаў і вывадам грашовых сродкаў за мяжу.


У студзені 2020 года органы дзяржбяспекі атрымалі першасныя аператыўныя даныя аб наяўнасці карупцыйнай схемы набыцця сталічнай ТАА «ТПК ПродІнвест» ліквіднай прадукцыі малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў па заніжаных цэнах для наступнай рэалізацыі ў Расіі. У поле зроку трапілі сумнеўныя схемы рэалізацыі прадукцыі ААТ «Бабушкіна крынка», якія былі арганізаваны прызначаным у верасні 2019 года на пасаду дырэктара Скітавым.

Пасля прызначэння на пасаду адным з першых указанняў Скітава стала ўстаноўка відэакамер у рабочым кабінеце і прыёмнай. Акрамя таго, супрацоўнікі павінны былі мець зносіны з ім выключна праз месэнджэры. Скітаў забараніў наведваць прадпрыемства прадстаўнікам дзяржорганаў без яго ведама. Перад калектывам ён пазіцыянаваў сябе «аўтарытэтам з 90-х». Ён сфарміраваў сваю каманду менеджэраў з ліку сваякоў і былых падначаленых, новую збытавую палітыку, а таксама цалкам замкнуў фінансавыя плыні на сябе.

Значная частка высокаліквіднай малочнай прадукцыі «Бабушкінай крынкі» (каля 50% сыроў і масла) сталі рэалізоўвацца праз блізкую сувязь Скітава з Сіруцем — кіраўніком шэрагу афіляваных кампаній.

Даходы ўдзельнікаў злачыннай схемы складалі не менш як 10 мільёнаў долараў у год.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.