Вы тут

У Кітаі праходзіць антыкарупцыйная кампанія ў медыцынскім сектары


Кітайскія ўлады ініцыявалі агульнанацыянальную антыкарупцыйную кампанію ў сферы медыцыны з мэтай фарміравання атмасферы прыстойнасці, дысцыпліны, бескарыслівасці і згуртаванасці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя, гадавая кампанія, сумесна ініцыіраваная камітэтам і дзевяццю іншымі ведамствамі, накіравана на выкараненне такіх вядомых супрацьпраўных дзеянняў, як выкарыстанне службовага становішча для вымагальніцтваў, атрыманне адкатаў, а таксама дача і атрыманне хабару.

Яна ахоплівае ўсе аспекты медыцынскага сектару, у тым ліку органы адміністрацыйнага кіравання, галіновыя навуковыя супольнасці і асацыяцыі, медыцынскія прадпрыемствы і фонды медыцынскага страхавання.

Кампанія па барацьбе з карупцыяй засяроджана на ключавых пасадах у медыцынскім сектары, дзе былі выяўлены выпадкі парушэння правілаў і законаў, падкрэслілі ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.