Вы тут

За гэты год будзе рэалізавана 15-16 тыс. т дзіцячай плодаагародніннай прадукцыі


Начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава распавяла ў праекце БелТА «Краіна гаворыць» пра тое, колькі плодаагародніннага дзіцячага харчавання і сокаў купляюць беларусы.


Фота: pixabay.com

У Беларусі перапрацоўваецца вялікая колькасць плодаагародніннай і мяса-малочнай прадукцыі, адзначыла Наталля Мельнікава. «Для нас вельмі важна наяўнасць дзіцячага харчавання з плодаагародніннай прадукцыі айчыннай вытворчасці. З гэтага года ў Беларусі вядзецца статыстыка аб тым, колькі прадаецца дзіцячага плодаагародніннага харчавання і сокавай прадукцыі. Мы валодаем гэтымі дадзенымі дзякуючы добрай працы з Белстатам. За першае паўгоддзе ў нас прададзена 7,3 тыс. т дзіцячага плодаагародніннага харчавання. Па прагнозах, за гэты год насельніцтву будзе рэалізавана 15-16 тыс. т дзіцячай плодаагародніннай прадукцыі», — звярнула ўвагу начальнік упраўлення.

Продажы сокавай прадукцыі айчыннай вытворчасці ў краіне таксама растуць, працягнула начальнік упраўлення. «Доля продажу фруктовых і агароднінных сокаў складае 72%. Імпарт гэтай прадукцыі значна знізіўся, таму ў крамах цяпер можна ўбачыць вялікую колькасць асартыменту менавіта беларускай вытворчасці», — склала Наталля Мельнікава.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.