Вы тут

Маштабная беларуская дэлегацыя на чале з Алейнікам прыбыла ў Экватарыяльную Гвінею


Маштабная беларуская дэлегацыя прыбыла ў Экватарыяльную Гвінею і пачала сваю працу ў Малабо. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС Беларусі.


 МЗС Беларусі

У склад дэлегацыі ўвайшлі міністр замежных спраў Сяргей Алейнік, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, намеснікі міністраў прамысловасці, адукацыі, старшыняў Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, дзяржаўных канцэрнаў, прадстаўнікі кіраўніцтва Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, вышэйшых навучальных устаноў, дзелавых і фінансавых колаў.

«Запланаваны галіновыя перагаворы, узгадненне дакументаў двухбаковага супрацоўніцтва і шэраг іншых практычных мерапрыемстваў», — распавялі ў ведамстве.

Парадак дня пачнецца з двухбаковай сустрэчы міністраў замежных спраў дзвюх краін і працягнецца пашыраным пасяджэннем з удзелам усіх членаў беларускай дэлегацыі і іх калег з Экватарыяльнай Гвінеі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.