Вы тут

Беларусь і Турцыя па выніках года выйдуць на гістарычны максімум у тавараабароце


Беларусь і Турцыя па выніках года выйдуць на гістарычны максімум у тавараабароце. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ міністр замежных спраў Сяргей Алейнік, паведамляе БелТА.


«Сапраўды, у нас ёсць стратэгічная задача, якую паставілі кіраўнікі дзяржаў — прэзідэнты Беларусі і Турцыі ў красавіку 2019 года ў ходзе афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у названую краіну. Гэта задача выйсці на аб’ём тавараабароту $1,5 млрд і скараціць дысбаланс знешняга гандлю», — расказаў Сяргей Алейнік.

Мы ўжо наблізіліся да гэтай лічбы, адзначыў міністр. «У апошнія два гады наш тавараабарот перавышаў $1 млрд, але ў гэтым годзе мы разлічваем выйсці на гістарычны максімум. Паводле даных турэцкай статыстыкі, за 10 месяцаў бягучага года тавараабарот ужо склаў $1,6 млрд. Па канцы года выйдзем на гістарычны максімум. І тая стратэгічная задача, якую ставілі кіраўнікі дзяржаў, безумоўна, будзе выканана», — падкрэсліў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.