Вы тут

МАРГ пачаў працу з гандлёвымі сеткамі па пастаўках беларускіх агуркоў у міжсезонне


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пачало працу з гандлёвымі сеткамі па пастаўках беларускіх агуркоў у міжсезонны перыяд. Пра гэта распавяла начальніца ўправы арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Наталля Мельнікава ў праекце БелТА «Краіна гаворыць».


Фота: БелТА

У пачатку года кіраўнік дзяржавы даручыў прапрацаваць пытанне па забеспячэнні краіны цяплічнай прадукцыяй па даступных цэнах у міжсезонне. У рамках гэтага даручэння пачалася актыўная работа па развіцці наяўных гаспадарак, у тым ліку іх мадэрнізацыя.

Па словах Наталлі Мельнікавай, згодна са стратэгіяй развіцця цяплічнай гаспадаркі ў лістападзе 2023 года — лютым 2024 года плануецца вырабіць 9,9 тыс. т агуркоў пры патрэбнасці ў месяц каля 2,2 тыс. т. «Нашы арганізацыі гандлю закрыюць патрэбнасць унутранага рынку, — распавяла яна. — Мы ўжо пачалі працу з гандлёвымі сеткамі па заключэнні дагавораў на пастаўку нашых беларускіх агуркоў у наступны міжсезонны перыяд».

Начальнік упраўлення земляробства, раслінаводства і кормавытворчасці камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Валерый Нярозя дадаў, што ў стратэгію развіцця цяплічных гаспадарак уваходзіць у тым ліку арганізацыя цяпліц з дасветкай, каб атрымаць першы ўраджай таматаў і агуркоў ужо да канца лістапада. «Для гэтага неабходныя значныя сродкі. У Віцебскай вобласці вызначаны тры цяплічныя арганізацыі. У цэлым мы вядзем ужо 6, 4 га плошчаў цяпліц з досветкой. Для арганізацыі поўнай дасветкі на гэтай плошчы было выдаткавана каля Br25 млн уласных крэдытных рэсурсаў, а таксама фінансавання па інвестпраграме. Пасля гэтых новаўвядзенняў мы зможам дадаткова атрымліваць у міжсезонны перыяд каля 1,8 тыс. т свежых агуркоў», — адзначыў ён.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.