Вы тут

Амаль палова плодаагародніннай прадукцыі ў магазінах — фермерская


Амаль палова плодаагародніннай прадукцыі ў магазінах — фермерская. Пра гэта ў праекце БелТА «Краіна гаворыць» распавяла начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава.


Фота: pixabay.com

Усяго ў Беларусі налічваецца амаль 4 тыс. сялянска-фермерскіх гаспадарак. «У захоўванні плодаагародніннай прадукцыі ў стабілізацыйных фондах удзельнічаюць 30 з іх. Усяго захоўваць плодаагароднінную прадукцыю будуць 133 арганізацыі», — распавяла Наталля Мельнікава.

Яна адзначыла, што фермеры сталі больш удзельнічаць у вытворчасці і захоўванні харчовай прадукцыі. «На паліцах крам амаль 50% плодаагародніннай прадукцыі ад фермераў, а кошт на яе часцяком нават ніжэйшы. Яны самі вырабляюць, самі захоўваюць, і ім гэта танней, чым, напрыклад, аптовай арганізацыі», — дадала начальнік упраўлення.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.