Вы тут

Мінскае гета было знішчана 80 гадоў таму


80 гадоў таму было знішчана Мінскае гета, якое стала адным з самых буйных у Еўропе, паведамляе «Беларусь 1».


Фота: БелТА

Нацысты забілі тут 100 тыс. яўрэяў. На тэрыторыі гета знішчалі не толькі жыхароў Беларусі, але і грамадзян Германіі, Аўстрыі, Польшчы і іншых дзяржаў. Масавае знішчэнне цэлага народа фашысты называлі расплывістым тэрмінам «Рашэнне яўрэйскага пытання».

«Мінскае гета было адным з найбуйнейшых у Еўропе. Па колькасці вязняў яно займала другое месца пасля Львоўскага гета — 136 тыс. вязняў, Варшаўскае гета — 500 тыс. вязняў, Мінскае — больш за 100 тыс. Мінскае гета было створана 19 ліпеня, а загад быў апублікаваны 20 ліпеня 1941 года», — нагадаў загадчык кірункам гісторыі халакоста Музея гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі Алег Лашыцкі.

Традыцыйна праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці знішчэння Мінскага гета. Памятная цырымонія з ускладаннем кветак адбудзецца сёння ў 14:00 каля мемарыяла «Яма».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.