Вы тут

32-ю гадавіну незалежнасці Узбекістана адзначылі ў Мінску


12 кастрычніка ў Мінску адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў гонар 32-й гадавіны незалежнасці Узбекістана. Галоўнае нацыянальнае свята адзначаецца штогод 1 верасня.


На адкрыцці мерапрыемства часовы павераны ў справах Узбекістана ў Беларусі Рахматула Назараў заявіў, што цяпер у краіне адбываюцца гістарычныя пераўтварэнні ў палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах:

— За гады незалежнасці Узбекістан сфарміраваў асновы рынкавых адносін, паспяхова ажыццяўляе дэмакратычныя рэформы ў грамадстве. Рэспубліка праводзіць свой, заснаваны на нацыянальных інтарэсах і агульнасусветных каштоўнасцях, эканамічны і знешнепалітычны курс.

Таксама часовы павераны дадаў, што ўзважаная і разумная палітыка кіраўніцтва Узбекістана забяспечвае ў краіне мір і стабільнасць.

— Сёння ў розных рэгіёнах свету ўзмацняецца рост напружанасці, — абвастраецца геапалітычнае супрацьстаянне і ўзброеныя канфлікты, — адзначыў Рахматула Назараў. — У гэтых умовах у знешняй палітыцы Узбекістан прытрымліваецца міралюбівай пазіцыі. Развіццё супрацоўніцтва з блізкімі і далёкімі краінамі на аснове ўзаемнай павагі разглядаецца ў якасці важнейшага прыярытэту.

Таксама на свяце выступіў прадстаўнік ад беларускага боку: старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў. Ён адзначыў, што Беларусь і Узбекістан — даўнія добрыя сябры і партнёры:

— У гэтым годзе мы адзначаем 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. За гэты перыяд нам удалося закласці сур’ёзны фундамент беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва, выбудаваць трывалыя сувязі і ўзаемавыгадныя дзелавыя адносіны, развіваць узаемадзеянні ў розных сферах.

Пасля заканчэння афіцыйнай часткі ўсіх запрошаных чакалі танцавальныя нумары і дэгустацыя страў нацыянальнай кухні.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.