Вы тут

Прыняты законапраект аб удасканаленні дзейнасці органаў пракуратуры


Дэпутаты на пасяджэнні дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні законаў» (па пытаннях удасканалення дзейнасці органаў пракуратуры), перадае БелТА.


Фота БелТА

Законапраект у Авальнай зале прадставіў генеральны пракурор Андрэй Швед.

Праект закона падрыхтаваны Генеральнай пракуратурай і ўнесены ў Палату прадстаўнікоў прэзідэнтам 21 верасня. Ён прадугледжвае карэкціроўку закона ад 8 мая 2007 года «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» у мэтах удасканалення гэтага закона з улікам практыкі яго прымянення і прывядзення ў адпаведнасць з заканадаўчымі актамі. Праектам закона таксама ўносяцца змены ў закон ад 1 чэрвеня 2022 года «Аб дзяржаўнай службе».

Фота БелТА

У прыватнасці, законапраектам прадугледжваецца ўдасканаленне парадку прыёму на службу і яе праходжання пракурорскімі работнікамі, удакладненне пасад пракурорскіх работнікаў у межах устаноўленай штатнай колькасці ў мэтах павышэння эфектыўнасці дзейнасці органаў пракуратуры і парадку прынясення кіраўніком органа пракуратуры або яго намеснікам пратэсту і вынясення прадпісанні.

Пракурорскія работнікі надзяляюцца правам ўстанаўлення тэрмінаў выканання патрабаванняў, якія вынікаюць з іх паўнамоцтваў, і прадастаўлення інфармацыі, дакументаў і матэрыялаў, калі такія тэрміны не прадугледжаны заканадаўствам.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.