Вы тут

Заканадаўчыя навацыі, дыялог пакаленняў і дабрачыннасць


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец прыняла ўдзел у круглым стале на тэму «Удасканаленне прававога рэгулявання дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг)». Арганізатарамі выступілі Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Васілеўская прадставіла навелы прынятага дэпутатамі ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)», якія накіраваны на спрашчэнне працэдур дзяржзакупак і забеспячэнне эфектыўнага расходавання бюджэтных сродкаў, у тым ліку праз мінімізацыю злоўжыванняў і пасрэдніцтва. Выступаючы перад удзельнікамі, Таццяна Рунец закранула такія пытанні, як галіновае рэгуляванне закупак, удзел у закупках афіляваных асоб, правядзенне закупак з адной крыніцы, устанаўленне гранічнай цаны, а таксама падкрэсліла неабходнасць узгаднення норм праекта з падрыхтаванымі змяненнямі ў заканадаўстве аб прадпрымальніцкай дзейнасці. Законапраект двойчы разглядаўся экспертным саветам пры Савеце Рэспублікі, пасля чаго быў істотна дапрацаваны. Выказаныя падчас круглага стала заўвагі і прапановы будуць разгледжаны дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка дакумента да прыняцця ў другім чытанні.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гродзенскага аб’яднання прафсаюзаў Віктар Лісковіч прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «Дыялог пакаленняў», якая сабрала ветэранаў працы розных галін эканомікі, старшынь галіновых прафсаюзаў абласцей, маладзёжны прафактыў. Мерапрыемства прайшло па ініцыятыве Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і было прымеркавана да Дня пажылых людзей. У агратурыстычны комплекс «Каробчыцы» прыйшлі людзі розных узростаў, прафесій і поглядаў, аб’яднаных любоўю да Радзімы і сваёй справы. Прадстаўнікі розных пакаленняў падзяліліся жыццёвым вопытам, расказалі аб сваім першым працоўным месцы, аб тым, з якімі цяжкасцямі тады давялося сутыкнуцца. «Наша сустрэча стала дадатковай нагодай згадаць найлепшае, што было ў прафсаюзным актыве, даведацца, чым жыве сёння моладзь, як яна ўспрымае прафсаюзны рух, — адзначыў Віктар Лісковіч. — Важна ўспомніць і тыя традыцыі, на якіх раслі і выхоўваліся ў свой час людзі старэйшага ўзросту. Важна не страціць тое найлепшае, што можа прынесці сёння карысць у рабоце з маладымі людзьмі. Глыбока перакананы, што ў нас цудоўная моладзь. Яна гэтак жа любіць сваіх родных, блізкіх і, вядома, краіну, у якой жыве». У рамках мерапрыемства былі арганізаваны творчыя конкурсы. Сенатар выказаў упэўненасць у тым, што мерапрыемства аб’яднала ўдзельнікаў дыялогу ў імкненні да захавання гістарычнай памяці і традыцыйных каштоўнасцяў беларускага народа.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, намеснік дырэктара па развіцці прадпрыемства «Контэ Спа» Валянцін Байко наведаў Ваўкавыскі раённы дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Пастаяльцам дома-інтэрната сенатар перадаў велатрэнажор і акустычную сістэму. «Падапечныя дома-інтэрната са сваімі асаблівасцямі характару, звычкамі, таму вельмі важны клопат, увага, цяпло і паважлівае стаўленне да іх, — заўважыў парламентарый. — Вельмі важна ім дарыць часцінку душы, дапамагаць і падтрымліваць. Такія сустрэчы садзейнічаюць умацаванню іх бадзёрасці духу і прыемна радуюць».

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.