Вы тут

Фундамент для ўсяго і для кожнага


Сістэма Міністэрства культуры сёння налічвае 28 тэатраў, 21 канцэртную арганізацыю і 2 цыркі. За студзень–жнівень бягучага года тэатрамі краіны праведзена 6532 паказы спектакляў. І колькасць іх наведванняў склала 1 123 837 чалавек. Канцэртнымі арганізацыямі і цыркамі праведзена 3899 паказаў канцэртаў і прадстаўленняў, якія ўбачыла 1 884 994 чалавекі. Напярэдадні Дня работнікаў культуры прадстаўнікі Міністэрства культуры і шэрагу культурных арганізацый сустрэліся, каб ацаніць прамежкавыя вынікі ў прафесійнай сферы і падзяліцца планамі і поглядамі на актуальныя пытанні.


— Сёння ў сферы культуры фукцыянуе 1045 дзяржаўных арганізацый культуры з правамі юрыдычных асоб, у тым ліку 34 арганізацыі рэспубліканскай формы ўласнасці. А з улікам адасобленых структурных падраздзяленняў і філіялаў маем 5687 арганізацый. Дзяржаўная кадравая палітыка ў сферы культуры накіравана на камплектаванне арганізацый культуры кваліфікаванымі спецыялістамі, амаладжэнне кадравага складу, фарміраванне дзейнага рэзерву кадраў, забеспячэнне кадравай бяспекі і стварэнне спрыяльнага маральнага, псіхалагічнага клімату ў калектывах, — адзначыў начальнік упраўлення прафесіянальнага мастацтва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Раман Мамчанка. — Забяспечанасць кадрамі арганізацый у сферы культуры з 2020 года захоўваецца на ўзроўні 96 %. Запаўненне вакансій здзяйсняецца і маладымі спецыялістамі. За апошнія тры гады ў арганізацыі культуры прыбыло па размеркаванні больш за 3000 выпускнікоў устаноў адукацыі. Дзяржаўная палітыка падтрымкі нацыянальнай культуры захавала сваю сацыяльную накіраванасць, сацыяльны стандарт выдаткаў на культуру за кошт бюджэтнага фінансавання з разліку на аднаго жыхара ў сярэднім па краіне 2,1 базавай велічыні. Прагноз на 2023 год, што гэтая лічба складзе 2,3 базавай велічыні. Адной з асноўных задач з'яўляецца павышэнне заработнай платы, таму ў адпаведнасці з Праграмай дзейнасці ўраду Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2025 года здзяйсняецца паэтапнае павышэнне памеру аплаты працы работнікаў сферы культуры. У тым ліку і за кошт увядзення новай стымуляцыйнай выплаты.

Не абмінуў прадстаўнік міністэрства і пытанні прававога рэгулявання сферы культуры. У ліпені 2022 года прыняты Закон Рэспублікі Беларусь, у якім унесены дапаўненні ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры. У асноўным змены закранулі пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны, вывазу культурных каштоўнасцяў, правядзення культурных мерапрыемстваў. Таксама, прымаючы да ўвагі развіццё інфармацыйных тэхналогій і актуалізаваныя нормы кодэкса, якія рэгламентуюць дзейнасць бібліятэк, музеяў, клубаў, уведзена паняцце аддаленага карыстальніка, замацоўваецца магчымасць арганізацыі дзейнасці клубаў праз інтэрнэт. З 1 жніўня 2022 года ў краіне вядзецца рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў, куды ўключаюцца арганізатары з ліку юрыдычных асоб прыватных форм маёмасці і індывідуальных прадпрымальнікаў. У снежні 2022 года была завершана работа па абнаўленні актаў кіраўніка дзяржавы, якія стасуюцца дзейнасці спецыяльных фондаў Прэзідэнта РБ. А з 1 студзеня 2023 года выдаецца гастрольнае пасведчанне для правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

Што датычыцца пытання павышэння запаўняльнасці залаў і прыцягнення дадатковых гледачоў, здзяйсняецца тое за кошт актыўнага пракату прэм'ерных і папулярных спектакляў. Так, у чацвёртым квартале 2023 года і ў 2024 годзе нас чакае каля 200 прэм'ерных спектакляў і канцэртных праграм, прадстаўленняў. Адзначаецца таксама рост гастрольных мерапрыемстваў. Напрыклад, за студзень — жнівень бягучага года праведзена 2191 такое мерапрыемства, прычым больш за 400 з іх за мяжой. Беларускія калектывы выязджалі ў РФ, у Кітай, Казахстан, Узбекістан, Францыю, Германію, Аўстрыю, ААЭ, Польшчу, В'етнам.

У сваю чаргу, Генадзь Ходар, кансультант аддзела аховы і ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцяў Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, больш падрабязна спыніўся на тэме захавання дзяржавай культурнай спадчыны.

— Не ведаючы мінулага, мы і не маем будучыні. Нашы ўнікальныя аб'екты — гарадзішчы, замкі, сядзібы, цэрквы — адкрываюць перад намі шматвяковую гісторыю беларускай дзяржаўнасці. На сёння ў нашай краіне ўлік аб'ектаў, якія ахоўваюцца дзяржавай, вядзецца ў выглядзе такога дакумента, як Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, куды ўнесены 5671 аб'ект, — кажа Генадзь Ходар. — У 2023 годзе ў заканадаўстве аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны таксама адбылося паляпшэнне некаторых норм, якія дазваляюць спрашчаць работы на гісторыка-культурных каштоўнасцях. Адным з такіх новаўвядзенняў, напрыклад, з'яўляецца перадача паўнамоцтваў па ўзгадненні работ на аб'ектах трэцяй катэгорыі на мясцовыя выканаўчыя органы абласнога ўзроўню. Такіх аб'ектаў у нас амаль 87 % ад агульнай колькасці гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Дадзеная працэдура дазваляе па адной заяўцы Міністэрству культуры праводзіць патрэбныя работы. І гэтая норма, як мы бачым на практыцы справаздачнага перыяду, вельмі актывізавала тыя работы, якія не патрабуюць распрацоўкі дарагой праектнай дакументацыі. Сёлета ўведзена ў эксплуатацыю 38 помнікаў архітэктуры. Сярод найбольш значымых аб'ектаў можна назваць палацава-паркавы комплекс у Свяцку Гродзенскага раёна, палац Булгакаў у Жылічах, Любавіцкую сінагогу ў Віцебску і іншыя аб'екты.

Таксама спецыяліст распавёў пра такое новаўвядзенне ў законе аб культуры, як паняцце «рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны». Яно спрыяе таму, каб у кожнай вобласці, раёне распрацавалі і зацвердзілі свой рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па ахове культурнай спадчыны. На бягучы момант у краіне, напрыклад, ёсць парадку 280 помнікаў архітэктуры, якія знаходзяцца ў нездавальняльным стане. І па кожным з гэтых аб'ектаў распрацаваны пакрокавы план мерапрыемстваў да 2025 года на ўзроўні аблвыканкамаў, дзе прадугледжаны мерапрыемствы па першачарговых супрацьаварыйных кансервацыйных мерапрыемствах. Летась з ліку такіх аб'ектаў 14 залучаны ў зварот. І ў планах міністэрства — што і сёлета будзе яшчэ такая ж колькасць.

— Важнае значэнне мае і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку на міжнароднай арэне. Так, усім вядомая арганізацыя ЮНЕСКА вядзе спіс важных сусветных гісторыка-культурных каштоўнасцяў, куды ўжо занесены ад нашай краіны 4 матэрыяльныя аб'екты і 5 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Летась туды было ўключана саломапляценне Беларусі. Сёлета яшчэ падаліся ў дзвюх намінацыях — «Неглюбская тэкстыльная традыцыя ў Гомельскай вобласці» і «Беларускае мастацтва выцінанкі». Апошняе, напрыклад, пастаўлена ў план на разгляд на 2024 год, — распавядае Генадзь Ходар. — Таксама ў гэтым годзе мы папоўнілі і дзяржаўны спіс 12 новымі элементамі. Адзін з іх — беларуская дуда. Адпаведна ў нашых планах — унесці ў наступным годзе культуру беларускай дуды таксама на разгляд ЮНЕСКА для ўключэння яе ў спіс каштоўнасцяў.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.