30 верасня ў Мінску на пляцоўцы ў раёне вул. Талбухіна прайшоў аўтафестываль «BMW FEST».
Свае аўтамабілі і матацыклы прадставілі каля ста ўладальнікаў.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства і наведвальнікаў была падрыхтавана вялікая праграма з рознымі конкурсамі, інтэрактывамі, квэстамі і галасаваннямі.
Усім жадаючым прадстаўлена магчымасць вызначыць лепшы аўтамабіль у трох намінацыях: лепшы стыль, лепшы цюнінг, «TOP».
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.
У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.