Вы тут

Прэзідэнт павіншаваў беларусаў старэйшага пакалення з Днём пажылых людзей


Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём пажылых людзей.


У Год міру і стваральнай працы з асаблівай удзячнасцю аддаём даніну павагі ўсім вам. Тым, хто, не шкадуючы сіл, працаваў, каб у нашай любімай Беларусі запанавалі адзінства, узаемная падтрымка і грамадская згода. Бо многае з таго, чым сёння па праве ганарыцца наш народ, што складае аснову яго сучаснага эканамічнага і культурнага патэнцыялу, — вынік менавіта вашай шматгадовай самаадданай работы.

Людзі залатога ўзросту і сёння з'яўляюцца актыўнымі грамадзянамі, працягваюць, выкарыстоўваючы свае веды і досвед, уносіць вялізны ўклад у развіццё грамадства.

Гледзячы на вас, моладзь стараецца кіравацца гэтым цудоўным прыкладам — шчыра любіць родную зямлю і рабіць усё магчымае на карысць сваёй краіны.

Хачу запэўніць, што беларуская дзяржава працягне прытрымлівацца такой сацыяльнай палітыкі, якая дапамагае акружыць кожнага з вас клопатам і ўвагай, стварыць найлепшыя ўмовы для дастойнага жыцця.

У гэты святочны дзень я ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Няхай вашы блізкія людзі, дзеці і ўнукі радуюць сваімі поспехамі і перамогамі як мага часцей.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.