Вы тут

Прафсаюзы параілі набываць гародніну ў запас


Цэны на макарону, ячныя крупы, рыс, маргарын, масла, алей, пшанічную муку, цукар, соль, малако і тварог за апошні месяц не змяніліся, а рэальная зарплата жніўня аказалася на 15,1 % вышэйшай, чым заробак леташняга жніўня. Пры гэтым агульны ўзровень спажывецкіх цэн у жніўні ў параўнанні з ліпенем 2023-га знізіўся на 0,3 %. Да такіх высноў прыйшлі прафсаюзныя работнікі ў выніку маніторынгу.


Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі штомесяц аналізуе кошт і наяўнасць спажывецкіх тавараў у рознічнай гандлёвай сетцы, робячы высновы, як суадносіцца рост цэн і заробку. У верасні даследаванне правялі ў 218 крамах — сеткавых супермаркетах і крамах крокавай даступнасці.

Спецыялісты сцвярджаюць, што сярэдні кошт плодаагародніннага набору — капуста, бульба, морква, бурак, цыбуля, яблык (усё па кілаграме) у верасні склаў 8,17 рубля. У параўнанні са жніўнем цана зменшылася на 26 %.

Найтаннейшы набор аказаўся на Брэстчыне — 7,75 рубля, а самы дарагі — у Магілёўскай (8,29 рубля) і Мінскай (8,71 рубля) абласцях. Так што цяпер самы час набываць гародніну пра запас, тым больш што гэта можна зрабіць на шматлікіх кірмашах, параілі прадстаўнікі ФПБ.

Цэны на іншыя тавары вагаюцца. У параўнанні з пачаткам 2023-га значна паменшаў кошт алею (амаль на 20 %), растваральнай кавы (на 7 %) і паўцвёрдага сыру (на 4 %). А вось каўбасныя вырабы, рыба (жывая і марожаная), селядзец і «кандытарка» ў верасні нязначна падаражэлі.

— Цэны знаходзяцца пад кантролем, выкананне задач, пастаўленых Прэзідэнтам, утрымлівае рынак ад рэзкіх хістанняў, — падсумавала вынікі маніторынгу Алена МАНКЕВІЧ, намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. — Нязначная дэфляцыя, якая назіраецца па харчовай групе, — станоўчая тэндэнцыя. У той жа час мы бачым рост рэальных зарплат, а таксама тое, што інфляцыя знаходзіцца ніжэй нават прагнозных паказчыкаў. Прафсаюзы толькі вітаюць гэта і заўжды выступаюць за тое, каб заробкі раслі хутчэй за цэны.

У ФПБ удакладнілі, што зніжэнне сярэдняга ўзроўню цэн на значную групу прадуктаў харчавання адбываецца на фоне заўважнага росту заробку. Намінальная налічаная сярэдняя зарплата ў студзені—жніўні склала 1834,4 рубля, а за жнівень 2023-га — 1962,4 рубля.Адпаведна вырасла і рэальная зарплата, якая разлічваецца з папраўкай на ўзровень інфляцыі. У студзені—жніўні сёлета тэмп росту рэальнага заробку склаў 109,3 % у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Ірына СІДАРОК

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.