Вы тут

На долю Кітая прыпадае чвэрць сусветнай вытворчасці бульбы


Кітай шмат гадоў лідзіруе ў свеце па вытворчасці бульбы, на яго долю прыпадае чвэрць ад агульнага сусветнага валавога збору гэтай культуры. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Зараз агульная плошча пасадкі бульбы ў Кітаі складае каля 70 мільёнаў му (4,6 млн. га), гадавы аб’ём вытворчасці — амаль 90 мільёнаў тон. З кожным годам павышаецца ўраджайнасць культуры з 1 му, якая за апошнія дзесяць гадоў узрасла больш чым на 200 кг і дасягнула 1290 кг.

Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР стварыла тэхнічную сістэму бульбаводства, праведзены даследаванні і распрацоўкі ключавых тэхналогій на ўсіх крытычна важных участках вытворчага цыклу, укараняецца механізацыя і інтэлектуалізацыя працэсу вырошчвання. У краіне было распрацавана больш за 300 відаў асноўных бульбяных прадуктаў харчавання і больш за 100 серый перапрацаванай прадукцыі з гэтай культуры.

У Кітаі працуюць 16 рэгіянальных цэнтраў селекцыі і насенняводства бульбы, выдзелены спецыяльныя сродкі на стварэнне 2 кластараў бульбаводства і зарэгістравана 378 высокаўраджайных сартоў бульбы, якія ўстойлівыя да хвароб.

Варта таксама адзначыць, што больш за 70 працэнтаў бульбы ў Кітаі вырошчваецца ў раёнах, якія пазбавіліся ад галечы, бульбаводства прыносіць мясцовым аграрыям траціну даходаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.