Вы тут

Хрэнін: двухбаковае комплекснае вучэнне мае планавы характар і не накіравана супраць каго-небудзь


Двухбаковае комплекснае вучэнне ва Узброеных Сілах Беларусі мае планавы характар і не накіравана супраць каго-небудзь, заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін, паведамляе БелТА.


Як паведамлялася раней, двухбаковае комплекснае вучэнне пачалося ва Узброеных Сілах Беларусі 22 верасня. Манеўры праходзяць у некалькі этапаў з 22 па 26 верасня на розных палігонах і ўчастках мясцовасці, у асноўным на тэрыторыях Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Мэта вучэння — удасканаленне ўзроўню гатоўнасці органаў ваеннага кіравання аператыўных аб’яднанняў у забеспячэнні бесперапыннага кіравання падначаленымі сіламі і сродкамі ў ходзе вядзення баявых дзеянняў.

«Мы выбралі адну з самых складаных форм падрыхтоўкі войскаў — двухбаковае комплекснае вучэнне. Гэта вяршыня падрыхтоўкі войскаў і лічыцца адной з самых складаных форм як для кіраўніцтва вучэннем, так і для саміх абучаемых», — сказаў Віктар Хрэнін.

Кіраўнік ваеннага ведамства звярнуў увагу на некаторыя асаблівасці вучэння. «Па-першае, яно праходзіць з мінімальнымі абмежаваннямі для войскаў. Па-другое, вучэнне праходзіць не на прывычных для іх палігонах, а на рэальнай мясцовасці ў трох абласцях нашай краіны. Трэцяя асаблівасць заключаецца ў тым, што на гэтым вучэнні мы апрабуем новыя формы і спосабы прымянення войскаў, кіравання войскамі па вопыце ўзброеных канфліктаў і, вядома ж, спецыяльнай ваеннай аперацыі», — падкрэсліў міністр абароны.

Паводле слоў Віктара Хрэніна, у вучэння, акрамя праверачнай, ёсць і даследчая мэта. У выніку гэтых даследаванняў беларускае ваеннае ведамства праверыць, наколькі новаўвядзенні або змяненні будуць сапраўды прымальныя і змогуць выкарыстоўвацца войскамі.

«У аснове — скарачэнне часу для прыняцця рашэнняў на нанясенне агнявога паражэння цэлям. Гэта новаўвядзенне ў кіраванні авіяцыяй, якое непасрэдна цяпер праходзіць тут на палігоне з пэўнымі абмежаваннямі, таму што тут будзе баявое прымяненне», — адзначыў ён.

Міністр абароны лічыць, што беларускія войскі атрымаюць бясцэнны вопыт. Па выніках вучэння будзе праведзены глыбокі аналіз. Вопыт будзе ўкаранёны ў практычную дзейнасць, і з яго ўлікам будуць рыхтаваць Узброеныя Сілы Беларусі. «Мы гэтыя вучэнні не праводзім супраць кагосьці — гэта планавае мерапрыемства, ніякіх канспіралогій тут ніхто не павінен шукаць», — заявіў Віктар Хрэнін.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.