Вы тут

Аляксей Кушнарэнка перадаў гуманітарную дапамогу сем’ям Данбаса


Дзіцячае харчаванне, прадметы асабістай гігіены, тавары для дзіцячага развіцця і творчасці на суму звыш 35 тысяч беларускіх рублёў, сабраныя калектывам аб’яднання «Бедпаліўгаз», старшыня Камісіі па энергетыцы і транспарту Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, генеральны дырэктар аб’днання «Белпаліўгаз» Аляксей Кушнарэнка перадаў лідэру дабрачыннага фонду Аляксея Талая.


Мясцовы фонд Аляксея Талая аказвае дапамогу мірным грамадзянам Данецкай і Луганскай народных рэспублік, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў. Асаблівая ўвага пры гэтым надаецца дзецям Данбаса. Сабраная работнікамі апарата ўпраўлення і арганізацый аб’яднання «Белпаліўгаз» у межах дабрачыннага праекта фонда імя Аляксея Талая «З любоўю з Беларусі — сем’ям Данбаса» дапамога будзе накіравана ў бальніцы, радзільныя дамы, сем’ям з немаўлятамі і дзецьмі з інваліднасцю, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Аляксей Талай у сваю чаргу ўручыў кіраўніку "Белпаліўгаза" падзяку за прадастаўленне гуманітарнай дапамогі сем’ям і дзецям Данбаса, вернасць традыцыям і любоў да радзімы.

Ірына СІДАРОК

Фота прадастаўлена прэс-службай Белпаліўгаз

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.