Вы тут

Рэгуляванне цэн, ушанаванне хлебаробаў, звароты грамадзян


Старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец правяла рабочую сустрэчу, на якой разгледжаны падыходы да аналізу фінансавага стану арганізацый гандлю (ад буйных сетак да крам крокавай даступнасці). Сабраная інфармацыя будзе выкарыстана для выпрацоўкі прапаноў па карэкціроўцы дзейнай сістэмы рэгулявання цэн. У абмеркаванні прынялі ўдзел старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева, работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю.


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Каліна Капуцкая правяла прамую тэлефонную лінію для жыхароў Маладзечанскага, Мядзельскага і Вілейскага раёнаў, Мінскай вобласці. Звароты, якія паступілі, датычыліся розных абласцей дзейнасці: стварэнне ў горадзе Маладзечне аматарскага духавога аркестра, аказанне дапамогі ва ўладкаванні дзяцей у дашкольную ўстанову адукацыі ў крокавай даступнасці. Грамадзяне таксама прасілі даць тлумачэнні аб магчымасцях здачы ў наём непрыватызаванага жылля, аказаць садзейнічанне ў рэканструкцыі помніка воіну-інтэрнацыяналісту Рыгору Маскалевічу і памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам. Пытанні ў сферы працаўладкавання паступілі з Вілейкі. Жыхар Мядзела прапанаваў унесці змены ў нарматыўныя прававыя акты, якія датычацца аказання спонсарскай дапамогі юрыдычнымі асобамі. Усім, хто звярнуўся, дадзены адпаведныя тлумачэнні. Пытанні, якія патрабуюць дэталёвага разгляду, узяты на кантроль.


Член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксандр Карпіцкі падчас наведвання Камянецкага раёна павіншаваў перадавікоў уборачнай кампаніі. Сенатар уручыў працаўнікам ААТ «АграНіва» — механізатару Уладзіміру Нушчыку і брыгадзіру паляводчай брыгады Валянціне Хведарук — памятныя падарункі. «Сёння кожны жыхар нашай краіны ўдзячны вам за вашу працу. Яна сапраўды неацэнная. Дзякуючы вам мы маем хлеб на стале — галоўнае багацце. Няхай вам спадарожнічае добрае надвор’е, выдатны баявы настрой. І калі ваяваць, то толькі за ўраджай!» — адзначыў парламентарый.


Член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксей Кушнарэнка наведаў з рабочым візітам філіял СП «Газавік-Сіпакава» РУП «Магілёўаблгаз». Падчас візіту сенатар азнаёміўся з ходам работ па будаўніцтве новага зернесушыльнага комплексу. Новы сучасны комплекс прадукцыйнасцю 60 тон за гадзіну і ёмістасцямі для захоўвання збожжа на 5 тыс. тон дазволіць скараціць тэрміны ўборкі і дапрацоўкі збожжа, выдаткі на дапрацоўку збожжа, транспартныя перавозкі, што істотна знізіць сабекошт работ, а таксама забяспечыць падачу збожжа ў камбікормавы цэх у аўтаматычным рэжыме, замкнуўшы ланцужок тэхналагічнага цыкла перапрацоўкі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.