Вы тут

Другі рэспубліканскі форум гарадоў-спадарожнікаў прайшоў у Скідзелі


Дэлегацыі з Дзяржынска, Заслаўя, Лагойска, Фаніпалі, Рудзенска і Жабінкі сустрэліся на Гродзеншчыне, каб абмеркаваць праблемныя пытанні і падзяліцца вопытам работы ў развіцці гарадоў-спадарожнікаў.


Першы форум летась прайшоў у Жабінцы. За гэты час тут з’явілася нямала значных напрацовак і дасягненняў. Важную ролю ў спадарожніку Брэста надаюць будаўніцтву жылля. І тут вызначана свая стратэгія.

— З мінулага года пры будаўніцтве жылля мы вызначылі, што палова кватэр у новабудоўлях — для жыхароў абласнога цэнтра. Такім чынам мы падцягваем да нас жыхароў Брэста, — расказаў намеснік старшыні Жабінскага райвыканкама Сяргей Хізаў.

Ён адзначыў, што за год у населеным пункце рэалізавана два буйных лагістычных праекта — адкрыты склад часовага захавання і арганізаваны цэнтр па перавалцы грузаў. З удзелам бізнэса пачала дзейнічаць вытворчасць швейных вырабаў. Яшчэ некалькі інвестпраектаў будуць рэалізаваны на працягу года альбо знаходзяцца ў распрацоўцы. 

Адна з галоўных праблем, якая была вызначана падчас сустрэчы, звязана з адтокам насельніцтва ў абласныя цэнтры. І справа тут не заўсёды ў жыллёвай праблеме. Напрыклад, у Скідзелі будуецца нямала шматпавярховых дамоў, кватэры ў якіх могуць быць прадастаўлены мясцовым работнікам. У горадзе даволі магутная прамысловая база — буйное сельгаспрадпрыемства і старэйшы ў рэспубліцы цукровы камбінат. Разам з тым ёсць намер пашырыць вытворчую базу. Як паведаміў старшыня Гродзенскага райвыканкама Валерый Хелскі, у бліжэйшы час у Скідзелі пачнецца рэалізацыя праекта па будаўніцтву новага завода — філіяла ААТ «Малочны Мір». Плануецца, што тут будзе створана каля 200 працоўных месцаў. 

— Гэта будзе даволі вялікая вытворчасць, якая дасць магчымасць забяспечыць працоўнымі месцамі жыхароў горада-спадарожніка, — рэзюміраваў кіраўнік раёна. 

Удзельнікі форума абмеркавалі пытанні арганізацыі работы ЖКГ, водазабеспячэння, звароту з цвёрдымі бытавымі адходамі, работы лазняў. Абменяліся думкамі па медыцыне, адукацыі, турыстычным патэнцыяле. У памяць аб ІІ Форуме прадстаўнікі гарадоў-спадарожнікаў заклалі сімвалічную алею каля гарадскога Дома культуры ў Скідзелі. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара і rgazeta.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.