Вы тут

Брэсцкая вобласць эфектыўна працуе са сваім кадравым рэзервам


У Брэсцкай вобласці эфектыўна працуюць з перспектыўным кадравым рэзервам. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка, перадае карэспандэнт БелТА.


Фота: БелТА

У Брэсце арганізаваны двухдзённы семінар з перспектыўным кадравым рэзервам. У ім удзельнічаюць каля 50 чалавек — гэта студэнты і спецыялісты з усіх гарадоў і раёнаў вобласці, якія працуюць у розных галінах. Ігар Сергеенка адзначыў важнасць такіх сустрэч. Ён заклікаў маладых людзей падыходзіць да работы без фармалізму, будаваць кар’еру, вучачыся кіраваць і пераймаючы вопыт калег. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта звярнуў увагу, што Брэсцкая вобласць эфектыўна працуе са сваім кадравым рэзервам.

«У цэлым у рэзерв уключаны 1,1 тысячы маладых людзей да 31 года. Праводзіцца адбор на падставе прафесійных дасягненняў, кампетэнцый, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, удзелу ў грамадска-палітычным жыцці рэгіёна і краіны. У кадравым рэзерве — прыкладна 85 працэнтаў маладых спецыялістаў і 15 працэнтаў студэнтаў. У Брэсцкай вобласці работа выбудавана даволі цікава, вядзецца яна актыўна. Студэнтаў-старшакурснікаў тут нават больш, чым у цэлым па краіне. Гэта сведчыць аб тым, што ВНУ ўдзяляюць павышаную ўвагу», — сказаў Ігар Сергеенка.

Мерапрыемства прайшло ў фармаце дыялогу. Маладыя людзі скарысталіся магчымасцю задаць хвалюючыя пытанні: аб сацыяльнай падтрымцы, маладзёжнай палітыцы і замацаванні маладых спецыялістаў, рабоце педагогаў, службе ў арміі і абароне граніц, аб развіцці сферы высокіх тэхналогій. Асаблівую актыўнасць праявілі студэнты ўніверсітэтаў Брэста, Пінска і Баранавіч.

Ігар Сергеенка падкрэсліў, што трапіць у кадравы рэзерв — гэта толькі першая ступень. «Такая работа дае магчымасць людзям праявіць сябе, пераканацца ў іх здольнасцях узначальваць калектывы, ствараць, тварыць. Сведчаннем эфектыўнасці з’яўляецца тое, што толькі ў бягучым годзе на вышэйшыя пасады ў Брэсцкай вобласці было назначана 11 маладых людзей», — заўважыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Размова са студэнтамі і спецыялістамі закранула і Дзень народнага адзінства. Ігар Сергеенка звярнуў увагу на важнасць даты 17 верасня 1939 года ў гісторыі Беларусі, якая захавалася ў назве вуліц і прадпрыемстваў. У бягучым годзе беларусы будуць адзначаць Дзень народнага адзінства толькі трэці раз. Ёсць перадумовы, што гэта свята зойме сваё месца сярод любімых — Дня Перамогі, Дня Незалежнасці.

Паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, у краіне цяпер шмат гавораць аб падзеях, якія датычацца ўз’яднання Беларусі. «Яны пакладзены ў аснову абвяшчэння свята — Дня народнага адзінства. Адзначаем яго канкрэтнымі справамі (адкрываем аб’екты сацыяльнай сферы, новыя дарогі) і патрыятычнымі акцыямі, расказваем у розных аўдыторыях аб тых часах і аб значнасці гэтага свята. Дзякуючы адзінству мы можам ганарыцца дасягненнямі нашай краіны», — рэзюмаваў Ігар Сергеенка.

У сустрэчы з маладымі людзьмі таксама прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка і памочнік Прэзідэнта—інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.