Вы тут

Узаемадзеянне дзеля росту і ўзбагачэння


У межах Першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму адбылося пасяджэнне секцыі «Культура і турызм — патэнцыял узаемных кантактаў». У ходзе сустрэчы абмеркавалі ролю і месца міжнароднага турызму ў сістэме эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан, рэалізацыю сумесных культурных праектаў у галіне тэатральнага і музычнага мастацтва, спыніліся на перспектыве супрацоўніцтва ў музейнай дзейнасці.


— Гуманітарна-культурная сфера мае добрыя вынікі ўзаемнага супрацоўніцтва, — сказаў, адкрываючы секцыю, міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч. — Мы прырастаем новымі цікавымі праектамі, ініцыятывамі. Паміж навучальнымі ўстановамі ў сферы культуры ў нас заключана больш за 400 пагадненняў. Мы ўзаемна пераймаем вопыт і прымяняем яго ў нашым паўсядзённым жыцці... Сёння мы гаворым пра турыстычны патэнцыял паміж нашымі краінамі, і, думаю, павінен адбыцца актыўны ўзаемны абмен поглядамі, бо і вам, і нам ёсць што прапанаваць. Упэўнены, наперадзе ў нас яшчэ шмат сумесных праектаў, якія паслужаць умацаванню нашых узаемаадносін.

Перад абмеркаваннем гасцям і ўдзельнікам мерапрыемства прэзентавалі выстаўку культурнага і турыстычнага патэнцыялу Беларусі. Можна было ўбачыць палітру павільёнаў, дзе прадставілі работы рамеснікаў, рукадзельніц, пазнаёміцца з галоўнымі народнымі святамі і абрадамі, фестывалямі, дакрануцца да гісторыі, адчуўшы яе подых у дэкарацыях ваеннай экспазіцыі. А яшчэ паслухауць студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

— Сімвалічна, што наша секцыя праходзіць у сценах Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Хачу адзначыць, што Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і гэтая культурная ўстанова маюць глыбокую сувязь. Таму шчыра ўдзячная за магчымасць правесці пасяджэнне секцыі на гэтай цудоўнай пляцоўцы, а таксама за ўсебаковую дапамогу ў яе падрыхтоўцы, — адзначыла член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыянальным развіцці Таццяна АБЕЛЬ. — Пошук новых магчымасцяў для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, умацавання ўжо існуючых эканамічных і культурных сувязяў паміж Беларуссю і Узбекістанам з'яўляецца адным з ключавых кірункаў гэтага форуму. Багатая культурная і гістарычная спадчына абедзвюх краін, дзе і прыроднае багацце, і гасцінныя людзі, — тое, што можа стаць падмуркам для эфектыўнага супрацоўніцтва ў сферах культуры і турызму.

Узбекістан — краіна вялікага культурнага і турыстычнага патэнцыялу. Ташкент, Самарканд, Бухара — гарады з вялікай гісторыяй. У сваю чаргу ўзбекскіх турыстаў могуць зацікавіць Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, Мірскі замак, Белавежская пушча і шмат іншых цікавых лакацый для адпачынку ў Беларусі.

У ходзе дыялогу абмеркавалі шмат тэм. Кацярына Дулава, генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, распавядала пра супрацоўніцтва ў галіне тэатральнага і музычнага мастацтва:

— Нягледзячы на адлегласць у 4000 кіламетраў паміж Ташкентам і Мінскам, нашы народы многае аб'ядноўвае. У тым ліку пытанне захавання духоўна-гістарычнай, культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый і нацыянальнай аўтэнтычнасці. Сумесныя форумы, фестывалі, дні культуры, разнастайныя творчыя праекты — гэта выдатная магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй і культурай нашых краін, адчуць іх самабытнасць. Творчая спадчына Вялікага тэатра Беларусі фарміравалася прадстаўнікамі розных рэспублік, для многіх з якіх наша краіна стала родным домам. Мір, узаемаразуменне, міжнацыянальная, этнакультурная, міжканфесійная згода сталі візітнай карткай Беларусі. Невыпадкова пасля Вялікай Айчыннай вайны Вялікі тэатр стаў прызнаным цэнтрам па абмене творчым вопытам для тэатраў Савецкага Саюза. Першыя творчыя кантакты з Узбекістанам адносяцца да 1952 года. Фестывалі, гастролі, сумесныя творчыя і адукацыйныя праекты — у такіх напрамках цяпер сканцэнтравана ўзаемадзеянне дзвюх нашых культурных устаноў.

Алена Клімовіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, звярнула ўвагу прысутных на тэму развіцця культурнага і падзейнага турызму на базе старажытных гістарычных цэнтраў Беларусі. Гаварылі таксама пра экспарт адукацыйных паслуг, пра патэнцыял беларускай сталіцы і пра тое, што Узбекістан можа прапанаваць беларускаму турысту.

— У сучасным свеце турызм з'яўляецца адной з найбольш дынамічных галін эканомікі. Патэнцыяльныя магчымасці Узбекістана дазваляюць пры належным узроўні развіцця турызму прымаць да 15 мільёнаў турыстаў у год. Аднак на сёння колькасць наведвальнікаў нашай краіны складае толькі каля 5 мільёнаў, — распавяла дырэктар і заснавальнік ААТ MUІNAK TOUR Аміна БЕКЖАНАВА. — Сучасны турызм ва Узбекістане адрозніваецца разнастайнасцю відаў і форм. Ёсць экалагічны, гістарычны, спартыўны, этнічны, агратурызм, фестывалі і многія іншыя прапановы. І калі мы гаворым пра ўзаемадзеянне нашых краін у галіне турызму, то павінны разумець, якое важнае значэнне гэта мае для нашых эканомікі і культуры. Гэта спрыяе развіццю Беларусі і Узбекістана, таму нам варта выбудоўваць усебаковае супрацоўніцтва. І калі мы гаворым пра турыстычны патэнцыял паміж дзвюма краінамі, то павінен адбыцца актыўны ўзаемны абмен вопытам.

Алена ДРАПКО

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.