Вы тут

Лепшыя пастаноўкі Качалаўскага тэатра пакажуць у Мінску ўпершыню


Учора ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная прыезду трупы Казанскага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра. 


Фота аўтара

Артысты аднаго са старэйшых тэатраў Расіі ўпершыню прыехалі ў Беларусь і ў перыяд з 12 па 26 верасня пакажуць гледачам Купалаўскага тэатра свае лепшыя пастаноўкі: «Рэвізор», «Пыл у вочы», «Скрыпач на даху», «Шалёны дзень, або Жаніцьба Фігара» і іншыя. 

— Адметнасць п’есы «Рэвізор» у тым, што яе звычайна ставяць як вадэвіль, злую або добрую камедыю, у ёй насміхаюцца з персанажаў, — расказаў акцёр Качалаўскага тэатра Ілья Славуцкі. — Дырэктар і мастацкі кіраўнік нашага тэатра, Аляксандр Славуцкі, увёў цікавую рэч у спектакль: ён не аддзяляе нас ад іх, акцёраў ад гледачоў. Гэта не нейкія выдуманыя персанажы, а звычайныя людзі, мы з вамі, якія імкнуцца пражыць жыццё як мага лепш. У нас тыя ж самыя боязі, асцярогі і тая ж любоў. Наш спектакль досыць паэтычны, кранальны. Гледачы напрыканцы звычайна плачуць. Паглядзім, якія пачуцці выклікае пастаноўка ў аматараў Купалаўскага тэатра.

Акцёры Купалаўскага тэатра ў кастрычніку наведаюць Казань для ўдзелу ў III Качалаўскім тэатральным фестывалі, дзе прадставяць нашу нацыянальную класіку — спектакль «Паўлінка». 

— Цікавая гісторыя звязана з гэтай пастаноўкай, — адзначыў генеральны дырэктар тэатра імя Янкі Купалы Аляксандр Шастакоў. — Яе рэжысёр Леў Літвінаў працаваў у розныя гады рэжысёрам у Купалаўскім, а затым у Качалаўскім тэатрах. Вось такая цікавая атрымалася сувязь паміж імі. Што дзіўна, не патрэбны ніякі пераклад спектаклю для замежных гледачоў, інтуітыўна зразумела дзеянне, якое адбываецца на сцэне.

Яна ВАЛАСАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.