Вы тут

Тавараабарот паміж Хабараўскім краем і Магілёўшчынай павялічыўся ў 2,3 разы


У складзе беларускай дэлегацыі, якая знаходзіцца з рабочым візітам у Хабараўскім краі, ёсць і прадстаўнікі Магілёўскай вобласці на чале са старшынёй аблвыканкама Анатолем Ісачанкам. Як адзначыў губернатар Магілёўскай вобласці, з боку прадпрыемстваў і бізнес-колаў Магілёўшчыны ёсць вялікая цікавасць да расійскага рэгіёна. Па выніках мінулага года ўзаемны тавараабарот паміж Хабараўскім краем і Магілёўшчынай павялічыўся ў 2,3 разы.


Праграма рабочага візіту беларускай дэлегацыі прадугледжвае пасяджэнні рабочых груп па супрацоўніцтве, наведванне прадпрыемстваў, удзел у выставе-кірмашы беларускіх вытворцаў і V Далёкаўсходнім форуме прадпрымальнікаў. Абодва бакі зацікаўлены ў плённым супрацоўніцтве  у гандлёва-эканамічнай, прамысловай, адукацыйнай, турыстычнай сферах, а таксама патрыятычнага выхавання моладзі.

Анатоль Ісачанка перакананы, у дзвюх краін ёсць шмат агульных інтарэсаў ў развіцці бізнесу, у тым ліку малога і сярэдняга. Ён адзначыў, што гэтыя пытанні можна будзе абмеркаваць 25 кастрычніка ў Магілёве падчас Міжнароднага форуму па імпартазамяшчэнні «Зроблена ў Расіі». Праект падтрыманы Пасольствам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. На пляцоўцы ў Магілёве збяруцца прадстаўнікі бізнесу з рэгіёнаў-партнёраў Расійскай Федэрацыі, усіх абласцей Беларусі, а таксама буйных беларускіх прадпрыемстваў, такіх, як МА3, МТЗ, БелАЗ, «Белшына», «Магілёўліфтмаш».

У дні знаходжання беларускай дэлегацыі ў Хабараўскім краі Магілёў стаў бліжэй да гэтага далёкаўсходняга рэгіёну, дзякуючы тэлемосту. Ён адбыўся ў сценах Беларуска-Расійскага  ўніверсітэта з удзелам прадстаўнікоў маладзёжных і ветэранскіх грамадскіх арганізацый, супрацоўнікаў вышэйшых навучальных устаноў, ідэолагаў, спецыялістаў па справах моладзі. На ім ішла гаворка пра дзейнасць пошукавых атрадаў, важнасць мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці. Бакі абмяняліся вопытам правядзення розных фестываляў і форумаў патрыятычнага складу, а таксама конкурсу студэнцкіх сем’яў, які праводзіцца Беларускім універсітэтам харчовых і хімічных тэхналогій.

Тэлемост быў арганізаваны ў рамках Дзён Рэспублікі Беларусь у Хабараўскім краі, якія праходзяць у далёкаўсходняй сталіцы з 6 па 10 верасня.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з сайта mogilevnews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

«Мадэлі жыцця грамадства мы павінны вызначаць самі ў рамках нашай духоўнай славянскай традыцыі».