У Маскве ў адукацыйным праекце «Берега» пабачыла свет папулярная публіцыстычная кніга ўраджэнкі Ваўкавыска расійскай пісьменніцы Ларысы ЧАРКАШЫНАЙ «России двинулись сыны»: Потомки Пушкина на защите Отечества».
У багата ілюстраваным выданні даследчыца расказвае пра франтавікоў Вялікай Айчыннай вайны і Другой Сусветнай вайны з кагорты нашчадкаў славутага паэта. Вось імёны: Аляксандр Калагрываў, Алег Калагрываў, Рыгор Пушкін, Барыс Пушкін, Сяргей Пушкін, Марына Данілеўская (Чалік), Аляксандр Данілеўскі, Сяргей Кліменка, Аляксандр Піснячэўскі, Георгій Уладзіміравіч Варанцоў-Вельямінаў, Георгій Міхайлавіч Варанцоў-Вельямінаў, Джордж Майкл Аляксандр Уэрнер, Дэвід Майкл Маунтбетэн, 3-ці маркіз Мілфорд Хейфен.
Рыгор Рыгоравіч Пушкін вызваляў Беларусь. Пасля вызвалення Ліды быў прызначаны намеснікам ваеннага каменданта горада. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў, баявымі медалямі. У мірны час вельмі любіў прыязджаць у Беларусь, выступаў з расповядамі пра свайго знакамітага прадзеда ў Мінску, Лідзе, Гродна, Маладзечна, Магілёве... Дзяцінства ўдзельніка абароны пад Валакаламскам, камандзіра ўзвода сувязі 2-га Беларускага фронта Аляксандра Усеваладавіча Калагрывава прайшло ў Бабруйску. «Бабруйск! ... Маё дзяцінства! Я ўспамінаю яблыневыя сады, сярод якіх хаваюцца драўляныя хаткі, разліў Бярэзіны, руіны старажытнай крэпасці... Пра крэпасць хадзілі легенды... Як толькі ў лесе з’яўляліся першыя пралескі, мая маці брала нас з братам у Кісялевіцкі бор. Мы ішлі па Гогалеўскай вуліцы, узбоч квітнеючых садоў. Праходзілі могілкі. Адсюль пачыналіся палеткі...», — пісаў Аляксандр Калагрываў пра сваё беларускае дзяцінства. Яго родны брат — Алег Калагрываў, які таксама вырас у Беларусі, у Бабруйску, ваяваў пад Гдовам, Псковам, Порхавам, вызваляў Прыбалтыку. З Беларуссю звязаны і лёс прапраўнука паэта Сяргея Кліменкі…
Ларыса Андрэеўна Чаркашына часта наведваецца ў Беларусь, любіць падарожнічаць па розных беларускіх гарадах і мястэчках. Добра знаёмая з Віцебшчынай, Полацкам. Пушкіністка з’яўляецца аўтарам многіх кніг, прысвечаных розным аспектам жыцця і творчасці класіка сусветнай паэзіі.
Сяргей ШЫЧКО
Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.
У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.