Вы тут

Надвор’е: Сонечна і суха, а ў другой дэкадзе верасня — да 30 цяпла


Гэты тыдзень у нашай краіне быў пад знакам зоны павышанага атмасфернага ціску. Нягледзячы на тое, што ночы ўжо па-асенняму халодныя, днём ва ўмовах малавоблачнага надвор'я вераснёўскае сонца выгравае паветра да 19—25 градусаў, а па паўднёвым захадзе краіны яшчэ на пару градусаў цяплей. А ў гэтыя выхадныя антыцыклон «Патрысія» працягне ўтрымліваць у Беларусі цёплае і без ападкаў надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


Фота: pixabay.com

У пятніцу раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Днём паветра прагрэецца да 19—25 градусаў, па захадзе — да 27 цяпла. У першы дзень выхадных чакаецца камфортнае надвор'е. У гэты дзень ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад 2 да 9 цяпла, а па заходняй частцы месцамі — да 12 градусаў. Удзень чакаецца 19—25 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах — да 27 цяпла.

Ноччу і раніцай у нядзелю ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Уначы тэмпература паветра будзе вагацца ад 3 да 10 градусаў, а па заходняй частцы месцамі — ад 11 да 13 цяпла. Днём слупок тэрмометра паднімецца да 20—26 градусаў, а па паўднёвым захадзе стане нават горача, калі ў разгар дня чакаецца да 28 градусаў.

Згодна з папярэднім прагнозам айчынных сіноптыкаў, наступны тыдзень таксама пачнецца пад знакам антыцыклону, а гэта значыць, што на дажджы асабліва разлічваць не варта. Пры гэтым у начныя гадзіны тэмпература будзе вагацца ад 7 да 16 градусаў. У ноч на панядзелак месцамі паветра будзе халодным, калі тэмпература апусціцца да 4—6 градусаў. У сярэдзине дня слупкі тэрмометраў па краіне пакажуць 20—29 градусаў. Чакаецца без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман.

У аўторак і сераду прагназуецца пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Начная тэмпература будзе ад 7 да 14 градусаў, а па захадзе — да 16 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 22—29 градусаў. Лета працягваецца.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.