Вы тут

Надвор'е: Верасень стане значна цяплейшы, чым звычайна


Ужо не першы год восень у нас стартуе досыць цёплым надвор'ем. Ды не проста стартуе — так камфортна ў нас будзе на працягу ўсяго верасня. Напрыклад, у першай дэкадзе гэтага месяца тэмпературны фон усталяваўся ў асноўным на 1—3 градусы вышэйшы за кліматычную норму. Сіноптыкі падлічылі, што на гэтым тыдні верасень працягне песціць жыхароў нашай краіны цяплом і сонцам. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным будзе знаходзіцца ў межах ад 5 да 14 градусаў, у найбольш ясныя ночы месцамі паветра будзе астуджацца да плюс 3—4. У разгар дня паветра па краіне прагрэецца да плюс 19—27 градусаў, а ў выхадныя дні па захадзе і да 29 цяпла. Пры гэтым пад пераважным уплывам зоны павышанага атмасфернага ціску на дажджы асабліва разлічваць не варта. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будуць згушчацца непрацяглыя туманы, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.


Фота: pixabay.com

У аўторак наогул чакаецца пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ў сярэдзіне дня — плюс 20—25 градусаў. На наступны дзень стане яшчэ цяплей. У сераду чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах па поўначы краіны пройдзе невялікі кароткачасовы дождж. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Уночы прагназуецца да 7—14 градусаў. Днём тэмпература будзе вагацца ад 19 градусаў па паўночным усходзе да 27 цяпла па поўдні краіны.

Не будзе ападкаў і ў чацвер. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Уначы чакаецца плюс 3—10 градусаў, па поўдні месцамі 11—14 градусаў. Днём тэмпература будзе ў межах ад плюс 17 градусаў па паўночным усходзе да 26 цяпла ў паўднёва-заходніх раёнах.

У пятніцу прагназуецца пераважна без ападкаў (хоць грыбнікам дожджык і не перашкодзіў бы). Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Уначы слупок тэрмометра апусціцца да 3—9 градусаў, удзень — да плюс 19—25 градусаў. У паўднёва-заходніх раёнах будзе да 27 цяпла.

Наогул без ападкаў чакаецца надвор'е ў суботу і нядзелю. У першы дзень выхадных ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—10 градусаў, месцамі — да 13 градусаў. Днём тэмпература дасягне плюс 20—27 градусаў, а па захадзе — 29 цяпла.

У нядзелю ўночы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Ноччу чакаецца 7—13 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 20—27 градусаў, па захадзе — да 29 градусаў цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.