Вы тут

Урад павялічыў нормы расходаў на харчаванне дзяцей у садах і школах


Урад павялічыў нормы расходаў на харчаванне дзяцей у дзіцячых садах і школах. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 23 жніўня нумар 555, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


 БелТА.

Дакументам зменены грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў у дзіцячых садах, дашкольных цэнтрах развіцця дзіцяці, спецыяльных дзіцячых садах, установах агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, спецыяльных школах і спецыяльных школах-інтэрнатах пры асваенні зместу адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі. Так, у дзень на аднаго навучэнца ва ўзросце ад 1 года да 3 гадоў прадугледжана норма расходу грашовых сродкаў на харчаванне ў памеры Br3,59 (раней Br3,26) пры 10,5-гадзіннай працягласці знаходжання ва ўстанове адукацыі, пры 12-гадзіннай — Br4,62 (раней Br4,16), ад 3 да 7 гадоў — Br4,71 (раней Br4,24) і Br5,71 (раней Br5,14) адпаведна.

Таксама мяняюцца грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў у санаторных дзіцячых садах, санаторных групах, санаторных спецыяльных групах, санаторных групах інтэграванага навучання і выхавання з працягласцю знаходжання 12 — 24 гадзіны. Ад 1 года да 3 гадоў прадугледжана Br5,97 (раней Br5,28), ад 3 да 7 гадоў — Br7,37 (раней Br6,52), ад 3 да 7 гадоў (дыета П) — Br7,33 (раней Br6,51).

Таксама павышаны і грашовыя нормы расходаў для названых катэгорый навучэнцаў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання.

Абноўлены таксама нормы харчавання ў гэтых установах адукацыі.

Нормы харчавання і грашовыя нормы расходаў скарэкціраваны для навучэнцаў у цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з рознай працягласцю знаходжання, у пачатковых школах, базавых школах, сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях, гімназіях-каледжах мастацтваў і ўстановах вышэйшай адукацыі пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльных школах, у тым ліку групах падоўжанага дня, пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, у санаторных школах-інтэрнатах, санаторных школах-інтэрнатах для дзяцей з захворваннем на туберкулёз і рызыкай яго развіцця, у спецыяльных школах-інтэрнатах, ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, дадатковай адукацыі дарослых пры засваенні зместу адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі, у аздараўленчых лагерах дзённага знаходжання і кругласутачнага знаходжання, у адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах, аздараўленчых лагерах кругласутачнага знаходжання ваенна-патрыятычнага профілю, працы і адпачынку, установе адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк», а таксама для пражываючых у інтэрнатах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ў інтэрнаце Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа.

Устаноўлены нормы расходаў на харчаванне ўдзельнікаў адукацыйных і іншых мерапрыемстваў з ліку асоб, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі, у залежнасці ад узроўню іх правядзення (ад Br5,49 да Br12,5 у дзень на аднаго ўдзельніка).

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.