Марская галіна эканомікі Кітая працягнула дэманстраваць моцны імпульс да аднаўлення ў першым паўгоддзі. Аб гэтым паведаміла Міністэрства прыродных рэсурсаў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
За шэсць месяцаў валавы кошт марской галіны ўзрос на 6 працэнтаў у гадавым вылічэнні да 4,7 трлн. юаняў (каля 658,1 млрд. долараў), паскорыўшыся ў параўнанні з 5,1 працэнта росту, зафіксаванага ў першым квартале. Аб’ёмы здабычы нафты і прыроднага газу на моры ўзраслі на 5,1 і 7,2 працэнта адпаведна.
У сувязі з вывадам з эксплуатацыі старых суднаў, а таксама ўвядзеннем міжнародных мер па абавязковаму скарачэнню выкідаў у атмасферу ў гэты перыяд рэзка ўзрос попыт на новыя судны, што садзейнічала росту паказчыкаў суднабудаўнічага сектара. Аб’ём новых заказаў на марскія судны, атрыманых кітайскімі суднабудаўнічымі прадпрыемствамі, у першым паўгоддзі павялічыўся на 38,1 працэнта. Выручка суднабудаўнікоў ад асноўнай дзейнасці зноў вярнулася на прыбытковы ўзровень, а маржа дасягнула 4 працэнтаў. Паводле дадзеных ведамства, ажывіўся і сектар марскога турызму, прычым аб’ём марскіх пасажырскіх перавозак павялічыўся на 130,5 працэнта.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».