Вы тут

Дажджы, навальніцы і да плюс 31 градуса абяцаюць сіноптыкі з 25 да 30 жніўня


Дажджы, навальніцы і да плюс 31 градуса абяцаюць сіноптыкі з 25 да 30 жніўня ў Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У пятніцу, 25 жніўня, умовы надвор'я ў краіне будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму ў большасці раёнаў абыдзецца без ападкаў. Толькі па паўночным усходзе, дзе адчуецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы, месцамі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. У начны і ранішні час у асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 8—14 градусаў, а днём будзе вагацца ад плюс 20 градусаў па паўночным усходзе да плюс 29 градусаў па паўднёвым захадзе.

У выхадныя дні атмасферны ціск пачне інтэнсіўна падаць, павялічыцца колькасць аблокаў, а франтальныя раздзелы з паўднёва-заходняй Еўропы прынясуць у Беларусь дажджы. Надвор'е абяцае быць няўстойлівым.

У суботу, 26 жніўня, ноччу кароткачасовыя дажджы пройдуць па краіне месцамі, раніцай і днём зона ападкаў распаўсюдзіцца ўжо на большую частку тэрыторыі Беларусі. У дзённы час месцамі дажджы будуць моцныя. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы тэмпература дасягне плюс 12—19 градусаў, а днём будзе ў межах ад плюс 21 градуса па паўночным усходзе да плюс 31 градуса па поўдні.

У нядзелю, 27 жніўня, кароткачасовыя дажджы па-ранейшаму будуць адзначацца ў большасці раёнаў краіны, месцамі з навальніцамі. Уначы чакаецца плюс 14—21 градус, а дзённыя максімумы складуць ад плюс 22 градусаў па поўначы да плюс 30 градусаў па поўдні.

Не аслабяць свае пазіцыі атмасферныя франты і ў першы працоўны дзень. Таму ў панядзелак, 28 жніўня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца дажджы, у асобных раёнах магчымы моцныя навальніцы. Пры навальніцах узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Уначы слупок тэрмометра пакажа плюс 14—21 градус, днём будзе знаходзіцца ў межах ад плюс 21 градуса па паўночным захадзе да плюс 32 градусаў па паўднёвым усходзе.

Згодна з папярэднім прагнозам, у аўторак франтальныя раздзелы пакінуць тэрыторыю нашай краіны, і Беларусь апынецца пад уплывам умерана цёплай паветранай масы, якая распаўсюджваецца з Заходняй Еўропы. Дажджы стануць менш інтэнсіўнымі, лакальнага характару.

У аўторак, 29 жніўня, месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы будзе плюс 9—16 градусаў, а па паўднёвым усходзе — плюс 17—20 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 20—27 градусаў, па поўдні — да плюс 29 градусаў.

У сераду, 30 жніўня, месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8—15 градусаў, днём — плюс 19—26 градусаў. Па поўдні слупкі пакажуць да плюс 29 градусаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.