Вы тут

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць па ўсёй Беларусі


Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 118 раёнах краіны. Такія звесткі размешчаныя на інтэрактыўнай карце забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.


 pexels.com

Паводле звестак на раніцу 19 жніўня, абмежаванні дзейнічаюць у 118 раёнах Беларусі. Такія меры ўводзяцца з-за падвышанай тэмпературы паветра. Так, забароны ўстаноўлены на паўднёвым захадзе краіны — у Брэсцкім, Жабінкаўскім, Кобрынскім і Маларыцкім раёнах. Ва ўсіх астатніх рэгіёнах уваход у лес абмежаваны.

Інтэрактыўная карта Мінлясгаса дазваляе аператыўна адсачыць актуальную інфармацыю адносна наведвання лясоў у кожным адміністрацыйным раёне, яна абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.