Вы тут

Надвор'е. Да плюс 33 градусаў, кароткачасовыя дажджы і навальніцы


Да плюс 33 градусаў, кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі з 18 да 23 жніўня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

«У гэтыя выхадныя трапічнае паветра працягне панаваць на прасторах нашай краіны, а значыць, будзе захоўвацца спякотнае надвор'е. У такія дні людзей вабяць вадаёмы, тым больш што на сёння тэмпература вады ў рэках і вадаёмах Беларусі складае ад плюс 21 да плюс 25 градусаў. Таму, адпраўляючыся на адпачынак, будзьце вельмі ўважлівыя і асцярожныя», — папярэдзілі ў Белгідрамеце.

У суботу, 19 жніўня, месцамі па Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 15 да плюс 22 градусаў, а днём — ад плюс 25 градусаў па поўначы да плюс 33 градусаў па поўдні.

У нядзелю, 20 жніўня, месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы тэмпература паветра дасягне плюс 15—21 градус, а днём — плюс 27—34 градусаў.

Згодна з папярэднім прагнозам сіноптыкаў, у панядзелак, 21 жніўня, тэрыторыю Беларусі будзе перасякаць франтальны раздзел, за якім у нашу краіну пачне паступаць умерана цёплае паветра з Заходняй Еўропы. Тэмпературны фон пачне паніжацца і наблізіцца да адпаведных для дадзенага перыяду значэнняў. Пры гэтым атмасферны ціск застанецца павышаным, а гэта значыць, што вялікай колькасці ападкаў да сярэдзіны наступнага тыдня па краіне не чакаецца.

Так, месцамі ў гэты дзень прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы слупок тэрмометра паднімецца да плюс 13—20 градусаў, а днём — да плюс 23—29 градусаў. У паўднёвых і паўднёваўсходніх раёнах чакаецца плюс 30—33 градусы.

У аўторак—сераду, 22—23 жніўня, месцамі, пераважна па паўночнай палове краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10—17 градусаў, а днём — плюс 20—27 градусаў. Па паўднёвым захадзе тэмпература павысіцца да плюс 29 градусаў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.