Беларусь і Туркменістан робяць новы крок для ўзмацнення супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйнай палітыкі. Нядаўна адбылася сустрэча дэлегацыі Дзяржаўнага камітэта па тэлебачанні, радыёвяшчанні і кінематарафіі Туркменістана з прадстаўнікамі Белтэлерадыёкампаніі. У ходзе перагавораў абгаварылі магчымасці далейшага пашырэння вяшчання тэлеканала «Беларусь 24» на тэрыторыі Рэспублікі Туркменістан.
Падчас візіту ў Мінск дэлегацыі Дзяржаўнага камітэта па тэлебачанні, радыёвяшчанні і кінематарафіі Туркменістана разгледзелі перспектывы ўзаемадзеяння дзвюх краін у медыясферы. Бакі абгаварылі далейшае супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйнай палітыкі, магчымасць сумеснай вытворчасці аўтарскіх матэрыялаў і планы па абмене кантэнтам паміж СМІ дзвюх краін, а таксама рэалізацыю медыйнай стратэгіі Беларусі на знешняй арэне і далейшае пашырэнне вяшчання міжнароднага тэлеканала «Беларусь 24» у Туркменістане. Прадстаўнікі гэтай краіны запрасілі прысутных на сустрэчы прыняць удзел у медыяфоруме, які адбудзецца ў іх у верасні, у дні святкавання незалежнасці рэспублікі.
Нагадаем, што міжнародны спадарожнікавы тэлеканал медыяхолдынга распаўсюджваецца ў пакетах аператараў спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання, даступны анлайн на афіцыйным сайце belarus24.by, а таксама ў мабільных сэрвісах і на ІPTV і OTT платформах. Каманда тэлеканала ўсебакова паказвае і распавядае замежным тэлегледачам пра тое, чым жывуць беларусы, якімі поспехамі ганарацца, як ставяцца да сваёй гісторыі і культуры. «Беларусь 24» кожны дзень і круглыя суткі ў высокай лічбавай якасці робяць нашу краіну больш блізкай і зразумелай для замежнай аўдыторыі.
Алена ДРАПКО
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».