Вы тут

Крупко правёў прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў Жыткавічах


Па дапамогу ў вырашэнні праблемы водазабеспячэння да кіраўніка Гомельскага рэгіёна звярнуўся жыхар райцэнтра. Мужчына распавёў, што калодзежы ўжо не могуць забяспечыць вадой жыхароў адразу некалькіх вуліц Жыткавічаў. Так, з праблемай водазабеспячэння сутыкнуліся жыхары вуліцы Камуністычнай. Заяўнік пацікавіўся, ці магчыма прафінансаваць будаўніцтва сістэмы водазабеспячэння на гэтым участку горада за кошт бюджэту?


Як патлумачылі падчас прыёму грамадзян спецыялісты Жыткавіцкага райвыканкама, паводле Генплана было прадугледжвалася адпаведнае будаўніцтва. Праект адзначаных водаправодных сетак быў распрацаваны яшчэ ў 2010 годзе. У 2011 годзе на яго рэалізацыю часткова былі выдзелены сродкі.

— Тэма водазабеспячэння — найважнейшая. Гэта здароўе людзей. І мы разам павінны вырашыць гэта пытанне, — падкрэсліў Іван Крупко. — Без вады ніяк нельга. Трэба і па сумежных вуліцах папрацаваць. Людзі створаць кааператыў. Палічым, колькі бюджэт выдзеліць, а колькі людзі аплацяць на зручных для іх умовах, — аператыўна актуалізаваць праект на будаўніцтва водаправода даў даручэнне кіраўнік рэгіёна.

На прамой тэлефоннай лініі губернатара пытанне перайменаванне вуліц узняў жыхар Светлагорска. Па словах мужчыны, у райцэнтры ўзнікае блытаніна з адрасамі ў дакументах і паштовых адпраўленняў пасля перайменаванне вуліц.

Заяўнік таксама папрасіў правесці аналіз руху грамадскага транспарту ў Светлагорску.

— Абавязкова прапрацуем, разбяромся, — пераканаў Іван Крупко.

Узнялі ў дыялогу з губернатарам жыхары вобласці і пытанні камунальнага характару.

— У нас у двары няма ніводнага ліхтара, няма асвятлення і на пад’ездзе. Калі ўвечары ідзеш па двары, вельмі цёмна, — звярнулася жыхарка Гомеля.

Жанчына пражывае ў Савецкім раёне абласнога цэнтра, па праспекце Кастрычніка, але, як прызналася заяўніца, да раённых уладаў з агучаным пытаннем яна не звярталася. 

Праблему асвятлення вырашаць службы ЖКГ, запэўніў кіраўнік рэгіёна.

Па даручэнні губернатара адпаведныя службы вывучыць сітуацыю і з адсутнасцю электрычнасці ў вёсцы Залаты Рог Веткаўскага раёна.

— Участак выдзелілі, мы пабудаваліся, а жыць не можам, — абазначыў праблему падчас прамой тэлефоннай лініі жыхар гэтага населенага пункта.

Па кожным звароце, прынятым падчас прамой лініі і прыёму грамадзян, Іван Крупко даў канкрэтныя даручэнні адказным спецыялістам. Звароты ўзяты на кантроль.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.