Вы тут

На гэтым тыдні нас чакае спякота і кароткачасовыя дажджы


Спякотнае надвор'е ўсталюецца ў Беларусі, але прагназуюцца ападкі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

«Ужо 15 жніўня, паветраныя патокі ў атмасферы прымуць паўднёва-заходні напрамак, і на тэрыторыю краіны накіруюцца вельмі цёплыя паветраныя масы трапічнага паходжання. У Беларусі ўсталюецца спякотнае надвор'е з тэмпературным фонам у асноўным на 3—9 градусаў вышэй за норму. Не будуць прыносіць асаблівае палягчэнне і ночы, бо слупкі тэрмометраў у асноўным будуць знаходзіцца ў межах ад 12 да 24 градусаў», — распавялі сіноптыкі.

Згодна з папярэднім прагнозам, дыхаць стане лягчэй толькі напрыканцы тыдня, калі дзённая тэмпература паветра панізіцца да камфортных значэнняў, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах слупкі тэрмометраў яшчэ будуць перавышаць 30-градусныя адзнакі. «Разам з тым паветраная маса, якая паступае ў Беларусь, няўстойлівая, насычана вільгаццю, а гэта значыць, што на працягу тыдня не выключаны лакальныя навальнічныя дажджы», — адзначылі ў Белгідрамеце.

У сераду, 16 жніўня, пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдуць невялікія дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 12 градусаў па ўсходзе да 21 па захадзе. Днём будзе 27—34 градусы.

У чацвер, 17 жніўня, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 14 па ўсходзе да 22 па захадзе. Днём будзе 27—34 градусы.

У пятніцу, 18 жніўня, месцамі па краіне чакаюцца дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14—21. Днём будзе 26—33 градусы спякоты, у паўночных раёнах плюс 24—25.

У суботу, 19 жніўня, месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 13—20 градусаў. Днём будзе ад 24 па паўночным усходзе да 33 па паўднёвым захадзе.

У нядзелю, 20 жніўня, месцамі па краіне чакаюцца дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 10 у паўночна-ўсходніх раёнах да 20 градусаў у паўднёва-заходніх. Днём будзе 22—29, пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны 30—33 градусы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.