Вы тут

Больш за 1,7 млн кв. м жылля ўведзена ў Беларусі за першае паўгоддзе 2023 года


У Беларусі было ўведзена больш за 1,7 млн кв. м жылля за першае паўгоддзе 2023 года. Пра гэта БелТА расказаў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Шваюноў, спасылаючыся на звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.


Фота БелТА

«Паводле дадзеных Белстата, за студзень — чэрвень 2023 года ў Беларусі ўведзена ў эксплуатацыю 1,758 млн кв. м агульнай плошчы жылля, што складае 40,9% ад гадавога задання. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, за першае паўгоддзе было ўведзена 702,2 тыс. кв. м (49,1% ад задання), у тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі — 515 тыс. кв. метраў (39,6% ад задання). Заданне за шэсць месяцаў (35% ад гадавога задання) па ўводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў і будаўніцтву жылля з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі ў цэлым па рэспубліцы выканана», — распавёў Аляксандр Шваюноў.

Намеснік міністра расказаў, што ў першым паўгоддзі 2023 года пабудавана 4110 кватэр (61,1 працэнта ад гадавога задання) агульнай плошчай 326,39 тыс. кв. м для шматдзетных сем’яў. Па дадзеных аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, у студзені — чэрвені 2023 года накіраванне на паляпшэнне жыллёвых умоў атрымалі 4460 шматдзетных сем’яў (55,6% ад гадавога задання). Для сацыяльнага карыстання была пабудавана 171 кватэра, для адсялення грамадзян, якія пражываюць у старых і аварыйных жылых дамах, — 64 кватэры. У гарадах-спадарожніках пабудавалі 750 кватэр агульнай плошчай 62, 18 тыс. кв. м.

Таксама за гэты перыяд у Беларусі было ўведзена ў эксплуатацыю 81,726 тыс. кв. м арэнднага жылля (98,2% ад гадавога задання) і 870,9 тыс. кв. м індывідуальных жылых дамоў (49,5% ад агульнага ўводу жылля за першае паўгоддзе). Доля індывідуальнага жылля ў агульным уводзе перавышае 40% ва ўсіх рэгіёнах, за выключэннем Гродзенскай вобласці, у якой яна склала 37,9%.

Акрамя гэтага, было пабудавана 592,912 тыс. кв. м жылых памяшканняў у сельскіх населеных пунктах, у тым ліку 147,38 тыс. кв. м для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У малых гарадскіх паселішчах было ўведзена 204, 87 тыс. кв. м жылля, у тым ліку 113, 74 тыс. кв. м для маючых патрэбу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.