Вы тут

Чым запомніўся шосты дзень ІІ Гульняў краін СНД


У Салігорску разыгралі медалі ў спаборніцтвах па вольнай барацьбе. Турнір наведаў самы вядомы барэц вольнага стылю — трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь, які пажадаў хлопцам поспехаў. Падтрымка легенды спорту маладым барцам адназначна пайшла на карысць. Аляксей Пархоменка ў катэгорыі да 125 кг стаў сярэбраным прызёрам ІІ Гульняў краін СНД. Такі ж медаль ў катэгорыі 97 кг заваяваў і Уладзіслаў Казлоў, за 7 секунд да заканчэння схваткі ён прапусціў прыём і ўпусціў залаты медаль. Яраслаў Іадкоўскі, які выступае ў катэгорыі 92 кг, стаў бронзавым прызёрам ІІ Гульняў краін СНД. Ілья Хамцоў стаў бронзавым прызёрам спаборніцтваў у катэгорыі 86 кг. Бронзавым прызёрам стаў і Мікіта Дзмітрыеў, які выступае ў катэгорыі 74 кг. Такі ж медаль у катэгорыі 70 кг забраў і Данііл Амельянчык. Іслам Гусейнаў (65 кг) — сярэбраны прызёр ІІ Гульняў краін СНД, Дзмітрый Шамела (57 кг) — бронзавы прызёр. 


ІІ Гульні краін СНД нададуць нашым вольнікам аптымізму і натхнення перад чарговымі важнымі стартамі. Наперадзе ў іх — чэмпіянат свету сярод спартсменаў не старэйшых за 23 гады, які пройдзе ў кастрычніку. Найбліжэйшы старт — маладзёжнае першынство свету ў Іарданіі. Там могуць выступаць барцы да 20 гадоў.

Чарговы дзень спаборніцтваў па кулявой стральбе прынёс чарговыя медалі беларускім спартсменам. У стральбе з малакалібернага пісталета сярод юніёраў беларус Уладзімір Шолахаў заняў другое месца, Павел Мураўёў размясціўся на трэцяй пазіцыі. Уладзімір Шолахаў, Павел Мураўёў і Мікіта Кавалёнак сталі сярэбранымі прызёрамі каманднага першынства. Дар’я Чупрыс паказала трэці вынік у стральбе з малакалібернай вінтоўкі. Таксама Дар’я разам з сяброўкамі па камандзе Ніколь Курылёнак і Лізаветай Цыдзік сталі пераможцамі каманднага першынства ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох становішчаў. 

У Гродне вызначылі найлепшых цяжкаатлетаў. «Сапраўды, спаборніцтвы атрымаліся вельмі відовішчныя, вельмі эмацыйныя. Мы бачылі захапляльную барацьбу. Мы бачылі вельмі шмат гледачоў. Хочацца выказаць самыя шчырыя словы падзякі спартсменам, якія падарылі нам выдатнае імгненне барацьбы і станоўчых эмоцый. Яны яшчэ раз даказалі, што ў Гродне асаблівае стаўленне да цяжкай атлетыцы», — падзяліўся сваімі ўражаннямі старшыня Гродненскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. У заключны дзень спаборніцтваў на памост выйшлі прадстаўнікі самых прэстыжных «цяжкіх» катэгорый. Беларус Данііл Мацкевіч, які выступае ў катэгорыі да 109 кг, заняў трэцяе месца. Алімпійскі чэмпіён 2008-года Андрэй Арамнаў, які выступае ў катэгорыі 109 кг, таксама заняў трэцяе месца. Знакаміты спартсмен расказаў, што яшчэ нядаўна планаваў заканчваць спартыўную кар’еру, але, па яго словах, адчувае, што яшчэ ёсць «порах у парахаўніцах». Яўген Ціханцоў (102 кг) заваяваў сярэбраны медаль. На гэтым турнір па цяжкай атлетыцы ў Гродне скончыўся. Цяпер горад на Бугам прымае спаборніцтвы па хакеі на траве. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.